• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ на Беларускім юрыдычным форуме

28–29 лістапада ў сталіцы праходзіў Беларускі юрыдычны форум «Права ў сучасным свеце» – буйнейшае юрыдычнае мерапрыемства года ў нашай краіне. Адным з яго арганізатараў выступіў Цэнтр.

У першы дзень праца Форуму была арганізавана на шасці дыскусійных панелях:

• права і грамадскае развіццё;

• сучасныя выклікі дактрыне і практыцы нарматворчасці;

• сінергія права і тэхналогій;

• прававое асяроддзе бізнесу;

• сучаснае правасуддзе: даступнасць і эфектыўнасць;

• юрыдычная навука і адукацыя.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

Дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі выступіў адным з мадэратараў секцыі «Ад «здаганяльнай» да «апераджальнай» нарматворчасці» на дыскусійнай панелі «Сучасныя выклікі дактрыне і практыцы нарматворчасці».

У прывітальным слове Андрэй Францавіч абазначыў, што тэматыка секцыі выбрана не выпадкова.

«Мяркую, што ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы выкажуць свой пункт погляду на магчымасць пераходу ад права традыцыйнага да права інавацыйнага, ад права «здаганяльнага» да права «апераджальнага», – сказаў дырэктар НЦЗПІ. Ён выказаў упэўненасць, што ў ходзе дыскусіі будуць прапанаваны і іншыя меры, накіраваныя на паляпшэнне якасці заканадаўства, павышэнне эфектыўнасці нарматворчага працэсу.

«Цікавыя абмеркаванні ў рамках гэтай секцыі будуць садзейнічаць узаемаразуменню і ўмацаванню прафесійных сувязей яе ўдзельнікаў», – выказаў меркаванне Андрэй Матэльскі.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

Свае даклады прадставілі работнікі НЦЗПІ.

Алена Сямашка, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, расказала аб праграмах і іншых актах планавання як форме апераджальнага адлюстравання ў заканадаўстве грамадскіх працэсаў і мадэлявання юрыдычных нормаў.

Перспектыўным накірункам удасканалення нарматворчай дзейнасці быў прысвечаны даклад Анастасіі Шумак, начальніка галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права нарматворчай дзейнасці НЦЗПІ.

З тэмай «Лічбавы фармат нарматворчасці: элемент развіцця і павышэння эфектыўнасці заканадаўства» выступіў Аляксандр Мядзведзь, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці ўпраўлення эталоннага банка даных НЦЗПІ.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

На секцыі «Накірункі ўдасканалення Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» гэтай жа панелі свой даклад прадставіла Кацярына Барадулькіна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і міжнароднага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Яна асвятліла пытанні ўдасканалення крымінальна-прававой аховы жыцця і здароўя чалавека.

У секцыі «Юстыцыя: сучасны стан і погляд у будучыню» ў рамках панелі «Права і грамадскае развіццё» прыняла ўдзел намеснік дырэктара НЦЗПІ Ірына Чупракова. Тэма яе даклада – «Беларускі вопыт лічбавага развіцця нарматворчасці і яго роля ў павышэнні эфектыўнасці заканадаўства».

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

У межах панелі «Прававое асяроддзе бізнесу» прайшоў шэраг секцый, мадэратарамі якіх выступілі ў тым ліку і супрацоўнікі Цэнтра.

Так, на секцыі «Навацыі ў рэгуляванні закупак» мадэратарам стала Юлія Амяльчэня, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Яна таксама выступіла з дакладам «Спрэчныя пытанні ў сферы дзяржаўных закупак праз прызму абскарджання ў МАРГ».

Мадэратарам секцыі «Бізнес-працэсы ва ўмовах санкцый: пастаўкі, лагістыка і пытанні з аплатай» з’яўлялася Алена Доўгань, прафесар кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, галоўны навуковы супрацоўнік НЦЗПІ, Спецыяльны дакладчык па негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека, доктар юрыдычных навук, прафесар.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

На панелі «Юрыдычная навука і адукацыя» была арганізавана секцыя «Прававая навука: ад падрыхтоўкі навуковых кадраў да павышэння плённасці і якасці даследаванняў», у ліку мадэратараў якой была Алена Сямашка, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Алена Валянцінаўна таксама асвятліла тэму «Роля прававой навукі ў вырашэнні дзяржаўных задач». Яна адзначыла ў сваім выступленні мэтазгоднасць правядзення сучасных навуковых пошукаў з улікам зацверджаных вучоным саветам Цэнтра Прыярытэтных накірункаў навукова-прававых даследаванняў, уключаючы дысертацыйныя даследаванні ў галіне права, на 2024–2029 гады.

Акрамя таго, у рамках гэтай панелі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў IV рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона». Больш падрабязна тут.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

Другі дзень мерапрыемства быў не менш насычаным. Удзельнікаў форуму чакалі пленарнае пасяджэнне і шэраг секцый.

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

НЦЗПИ – участник Белорусского юридического форума

Юлія Амяльчэня, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, мадэравала секцыю «Прававая абарона інтэлектуальнай уласнасці: праблемы тэорыі і практыкі».

Даведачна

Форум з’яўляецца буйнейшай пляцоўкай для дыялогу паміж прадстаўнікамі юрыдычнай, прадпрымальніцкай, палітычнай і праваахоўнай супольнасцяў па пытаннях права ў інтарэсах грамадзян, бізнесу, удасканалення правапрымяняльнай практыкі, рухання заканадаўчых ініцыятыў з мэтай развіцця прававой культуры і рэгулявання сацыяльна-эканамічнай сферы ў сучасных умовах.

29 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх