• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ на канферэнцыі Суда ЕАЭС

2122 лістапада ў г. Мінску праходзіла VII Міжнародная канферэнцыя Суда ЕАЭС «Дзесяць гадоў Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе: забеспячэнне аднастайнага прымянення права ЕАЭС».

НЦЗПИ

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел суддзі Суда ЕАЭС, супрацоўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Кыргызскай Рэспублікі, беларускіх і расійскіх навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі.

У сваіх дакладах і выступленнях удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі ролю Суда ЕАЭС ва ўмацаванні правапарадку ЕАЭС і развіцці прававой асветы, ва ўдасканаленні нарматворчасці і практыкі прымянення права Саюза яго органамі і дзяржавамі-членамі.

У першы дзень адбылося пленарнае пасяджэнне, удзел у ім прынялі намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ А.В.Сямашка і супрацоўнікі Цэнтра.

Работу канферэнцыі адкрыў А.А.Дронаў, Старшыня Суда ЕАЭС. У сваім выступленні дакладчык вызначыў агульны накірунак першага дня работы мерапрыемства, падкрэсліў важнасць канферэнцыі як платформы для абмеркавання стану і тэндэнцый развіцця еўразійскага правапарадку, прадставіў статыстычныя звесткі па выніках работы Суда ЕАЭС, а таксама асвятліў праблемы, з якімі сутыкаецца Суд у сваёй дзейнасці.

Перад удзельнікамі форуму выступіла Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс з ацэнкай ролі Суда ЕАЭС у прававой асвеце і ўнесла шэраг канструктыўных прапаноў, накіраваных на ўзмацненне значэння Суда ЕАЭС у сферы падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, даступнасці інфармацыі аб дзейнасці Суда ЕАЭС для шырокага кола насельніцтва.

Дагавор аб ЕАЭС як крыніца развіцця прававых механізмаў забеспячэння сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян праз прызму практыкі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь быў прааналізаваны ў дакладзе Намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч.

Начальнік галоўнага ўпраўлення міжнародна-прававога супрацоўніцтва Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі М.У.Вінаградаў выступіў з дакладам, у якім закрануў асобныя пытанні правапрымяняльнай практыкі па справах, што разглядаюцца ў Судзе ЕАЭС.

Удасканаленне права ЕАЭС у галіне канкурэнцыі было прадстаўлена ў дакладзе Члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі М.Л.Ермаловіча.

Гістарычныя і дагматычныя аспекты забеспячэння вяршэнства права як гарантыі развіцця ЕАЭС у сваім дакладзе асвятліў дырэктар Інстытута дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук А.М.Савянкоў.

З дакладам на тэму «Палітыка і эканоміка на сучасным этапе развіцця (дэградацыі) грамадства» выступіў Першы Старшыня Суда ЕАЭС А.А.Федарцоў.

НЦЗПИ

На другі дзень канферэнцыі актыўна абмяркоўвалася права ЕАЭС і яго роля ў нацыянальнай правапрымяняльнай практыцы, а таксама пытанні абароны канкурэнцыі і рэгулявання дзяржзакупак. На сесіі «Пытанні абароны канкурэнцыі і рэгулявання дзяржзакупак» выступіла намеснік кіраўніка Інстытута – начальнік аддзела Цэнтра даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута Вольга Бакіноўская, закрануўшы праблемы «рэбрэндынгу» заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных закупках пад уплывам права Саюза і практыкі Суда ЕАЭС.

НЦЗПИ

Намеснік начальніка аддзела канстытуцыйнага права галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права НЦЗПІ Таццяна Міхалёва ў межах круглага стала «Суд ЕАЭС і цэнтры юрыдычнай думкі Саюза» прыняла ўдзел у дыскусіі па пытаннях метадалогіі еўразійскіх даследаванняў, інтэграцыі ў сферы навукі і адукацыі.

НЦЗПИ

НЦЗПИ

У іншых выступленнях былі агучаны праблемы, што ўзнікаюць у правапрымяняльнай практыцы антыманапольных органаў ЕАЭС, Суда ЕАЭС а таксама антыманапольных органаў дзяржаў – удзельніц ЕАЭС; агучаны прапановы і меркаванні аб неабходнасці ўдакладнення палажэнняў права ЕАЭС, неабходных для забеспячэння паўнацэннай абароны правоў фізічных асоб і суб’ектаў гаспадарання ЕАЭС.

Пасля заканчэння канферэнцыі прадстаўнікі Цэнтра наведалі Суд ЕАЭС.

25 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх