• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ наведала дэлегацыя Зімбабвэ

25 верасня НЦЗПІ наведала дэлегацыя Адміністрацыі Прэзідэнта і Кабінета Рэспублікі Зімбабвэ.

Делегация Зимбабве

Замежных гасцей прывітаў дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі.

Андрэй Францавіч азнаёміў прадстаўнікоў Зімбабвэ з агульнымі пытаннямі дзейнасці НЦЗПІ (прававы статус, арганізацыйная структура). Расказаў пра асноўныя функцыі Цэнтра, у іх ліку нарматворчую дзейнасць, улік, сістэматызацыю і распаўсюджанне прававой інфармацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

«Для таго каб зразумець нашу работу, трэба ўсвядоміць колькасць актаў заканадаўства, што дзейнічаюць у нашай краіне. Напрыклад, за 8 месяцаў бягучага года ў Беларусі было прынята амаль 7000 прававых актаў. Усяго ў нас дзейнічае амаль 174 000 нарматыўных прававых актаў», – паведаміў кіраўнік арганізацыі.

«Каб людзям было зручна карыстацца заканадаўствам, мы праводзім комплексную работу па забеспячэнні прадастаўлення гэтай інфармацыі насельніцтву», – адзначыў Андрэй Францавіч.

Делегация Зимбабве

Далей гасцям была комплексна прадстаўлена больш дэталёвая інфармацыя аб накірунках дзейнасці НЦЗПІ.

Аб мерах па забеспячэнні даступнасці заканадаўства і формах работы з дзяржорганамі, насельніцтвам і бізнесам праінфармавала Наталля Зайцава, начальнік упраўлення распаўсюджання прававой інфармацыі.

«Сістэма распаўсюджання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь вырашае задачу па давядзенні прававой інфармацыі да ўсіх зацікаўленых. Усе нарматыўныя прававыя акты ўключаюцца ў спецыяльныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюць у сваёй рабоце дзяржаўныя органы, разнастайныя арганізацыі, а таксама грамадзяне», – паведаміла Наталля Валянцінаўна.

Прадстаўнікі дэлегацыі даведаліся ў тым ліку аб рабоце філіялаў Цэнтра ў рэгіёнах нашай краіны, публічных цэнтраў прававой інфармацыі пры бібліятэках, цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі на базе ўніверсітэтаў, юрыдычных кансультацый, іншых устаноў.

Госці высока ацанілі створаную сістэму цэнтраў доступу да заканадаўства, асабліва адзначыўшы, што яны функцыянуюць на базе агульнадаступных бібліятэк. Паводле слоў прадстаўнікоў дэлегацыі, у Зімбабвэ таксама рэалізуецца падобны праект па інфармаванні грамадзян аб заканадаўстве.

Асобна Наталля Валянцінаўна асвятліла магчымасці дзяржаўных інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», якія створаны для вырашэння прафесійных задач у сферы дзяржкіравання і забяспечваюць якаснае інфармацыйна-прававое суправаджэнне дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый.

Прадстаўнікі дэлегацыі адзначылі публікацыю Канстытуцыі на мовах, на якіх размаўляе народ рэспублікі: «Цікава, што вы апублікавалі каментар з тлумачэннем палажэнняў вашай Канстытуцыі».

Визит в архив НЦЗПИ

Прэзентацыю працягнулі Вольга Гіль, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі, і Наталля Судзілоўская, начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ. Супрацоўнікі прадставілі тэхналогію збору актаў заканадаўства, іх апрацоўкі і афіцыйнага апублікавання.

Презентация нормотворческой деятельности

Аб дзейнасці НЦЗПІ ў сферы нарматворчасці замежных гасцей праінфармавала Галіна Падразёнак, першы намеснік дырэктара.

Яна адзначыла, што ў нашай краіне каардынацыя дзейнасці ў галіне права ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Адміністрацыяй Прэзідэнта. НЦЗПІ забяспечвае ў рамках ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці падрыхтоўку праектаў прававых актаў, правядзенне юрыдычнай экспертызы прававых актаў і метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю.

«З мэтай удасканалення заканадаўства і прывядзення яго ў адпаведнасць з бягучымі нацыянальнымі і міжнароднымі тэндэнцыямі Цэнтр ажыццяўляе распрацоўку планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, кантроль за рэалізацыяй гэтых планаў, а таксама кантроль за падрыхтоўкай праектаў актаў адпаведна заключным палажэнням законаў. Такія планы штогод зацвярджаюцца Прэзідэнтам і з’яўляюцца канцэпцыяй нарматворчай дзейнасці для ўсёй краіны», – дапоўніла Галіна Пятроўна.

Першы намеснік дырэктара НЦЗПІ таксама спынілася на такім накірунку дзейнасці Цэнтра, як правядзенне юрыдычнай экспертызы законапраектаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іншых прававых актаў: «Цэнтр на працягу года падрыхтоўвае каля 300 экспертных заключэнняў па праектах законаў і каля 200 па праектах іншых прававых актаў, а таксама больш за 800 экспертных заключэнняў па праектах тэхнічных нарматыўных прававых актаў».

Обмен мнениями в ходе встречи

Алена Сямашка, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, падрабязна расказала аб структуры і асноўных накірунках яго дзейнасці. Навуковую дзейнасць у НЦЗПІ ажыццяўляе 51 чалавек, з іх 9 дактароў і 25 кандыдатаў юрыдычных навук.

Презентация деятельности Института правовых исследований

Алена Валянцінаўна адзначыла, што Інстытут ажыццяўляе правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права; падрыхтоўку рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў у нарматворчай дзейнасці; правядзенне аналітычных даследаванняў тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў да кодэксаў, законаў, навуковых друкаваных выданняў.

Кіраўнік Інстытута абазначыла таксама тэмы навуковых даследаванняў, па якіх Інстытутам вядзецца работа на сучасным этапе.

Па яе словах, установа рэалізуе адукацыйную праграму аспірантуры (па юрыдычных спецыяльнасцях), актыўна ўзаемадзейнічае з навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ў развіцці навуковых даследаванняў і падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спецыяльнасцях.

Представление интернет-ресурсов НЦЗПИ

Аб рабоце Цэнтра па рэалізацыі лічбавых праектаў у сферы права расказала намеснік дырэктара Ірына Чупракова.

Ірына Адамаўна падкрэсліла значнасць такіх праектаў для развіцця нацыянальнай прававой сістэмы: «Усе яны тэхналагічныя, унікальныя па сваёй накіраванасці, маюць шырокі ахоп грамадзян; носяць як публічны, так і прафесійны характар. Дзякуючы такім праектам для любога грамадзяніна нашай краіны створаны ўмовы для ўдзелу ў выпрацоўцы прававых норм, азнаямлення з дзейным заканадаўствам, выяўлення тлумачэнняў прававых норм для іх правільнага прымянення. Мы актыўна працуем у медыйнай прасторы краіны для аператыўнага інфармавання аб прававых навацыях, папулярызацыі права як інстытута».

У прыватнасці, дэлегацыі Зімбабвэ былі прадэманстраваны Нацыянальны прававы Партал, Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт.

В ходе визита

Акрамя названых рэсурсаў, даступных любому карыстальніку, быў прадстаўлены і найважнейшы праект для прафесійнага асяроддзя – стварэнне лічбавай платформы нарматворчай дзейнасці.

«Сістэма пастаянна развіваецца, цяпер мы рыхтуемся зрабіць новы скачок, ён мае на ўвазе поўны ахоп усіх стадый нарматворчага працэсу ў адносінах да ўсіх відаў нарматыўных прававых актаў, аб’яднанне тэхналагічных працэдур усяго цыклу прававога акта, увядзенне элементаў штучнага інтэлекту, лічбавых памочнікаў», – паведаміла Ірына Чупракова.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы далейшага ўзаемадзеяння ў межах навукова-практычнага абмену ў галінах, якія ўяўляюць агульны інтарэс.

Падчас візіту адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі. Нашы партнёры высока ацанілі магчымасці інфармацыйна-прававых рэсурсаў НЦЗПІ і выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Надпись в книге почетных гостей

На заканчэнне сустрэчы прадстаўнік дэлегацыі пакінуў запіс у кнізе Ганаровых гасцей Цэнтра. Ён падзякаваў кіраўніцтву НЦЗПІ за цёплы прыём і адзначыў, што пасля вяртання на радзіму плануецца падрабязнае вывучэнне ўсіх прадстаўленых на сустрэчы прававых рэсурсаў, каб увесці беларускі вопыт у гэтай сферы.

Наметили перспективы сотрудничества


25 Верасня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх