18 лютага НЦЗПІ наведала дэлегацыя Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р.Дзяржавіна.
Гасцей вітаў дырэктар Цэнтра
Андрэй Матэльскі.
Члены дэлегацыі пад кіраўніцтвам дырэктара Навукова-даследчага інстытута дзяржаўна-прававых даследаванняў ТДУ ім. Г.Р.Дзяржавіна
Васіля Трафімава былі азнаёмлены з ключавымі напрамкамі дзейнасці НЦЗПІ, у тым ліку з формамі работы з дзяржаўнымі органамі, насельніцтвам і бізнесам у рамках забеспячэння даступнасці заканадаўства, тэхналогіямі збору актаў заканадаўства, іх апрацоўкі і афіцыйнага апублікавання, работай па правядзенні навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння па навуковым напрамку, у прыватнасці, у галіне фундаментальных і прыкладных навукова-прававых даследаванняў і распрацовак, вывучэння працэсаў нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці, фарміравання на гэтай аснове навуковых рэкамендацый і прапаноў для выкарыстання ў распрацоўцы і экспертызе праектаў нарматыўных прававых актаў, адукацыйнай дзейнасці, папулярызацыі навуковых ведаў.
Па выніках сустрэчы было падпісана адпаведнае пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж НЦЗПІ і ТДУ ім. Г.Р.Дзяржавiна.
18 Лютага 2025 Г.