• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ прыняў удзел у круглым стале «Інстытут прэзідэнцкай улады: гісторыя станаўлення і сучаснасць»

23 ліпеня намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Алёна Сямашка стала ўдзельнікам круглага стала «Інстытут прэзідэнцкай улады: гісторыя станаўлення і сучаснасць». Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Круглый стол «Институт президентской власти: история становления и современность»

У якасці спікераў таксама выступілі Святлана Любецкая – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь; Мікалай Мыслівец – дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; Мікалай Смяховіч – загадчык цэнтра гісторыі Беларусі XVIII - XXI стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, дацэнт; Андрэй Бугроў – намеснік старшыні Беларускай партыі «Белая Русь», член рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь».

Алёна Сямашка выказала сваё меркаванне адносна прынцыпу электаральнага суверэнітэту і абмеркавала з іншымі экспертамі асаблівасці рэалізацыі прынцыпу падзелу ўладаў у Рэспубліцы Беларусь. Было адзначана, што на кожным этапе фармавання беларускай дзяржаўнасці палітычныя і прававыя рашэнні прымаліся з улікам інтарэсаў беларускага народа і дзяржавы.

Удзельнікі круглага стала правялі гісторыка-тэарэтычную рэканструкцыю станаўлення інстытута прэзідэнцкай улады ў нашай краіне і свеце, а таксама адказалі на пытанні, якія датычацца ўмацавання інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, яго ролі ва ўмовах пераходнага перыяду развіцця дзяржавы, сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у грамадстве і іншыя.

24 Лiпеня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх