• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПI прыняў удзел у мерапрыемствах да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

У Беларусі 22 чэрвеня адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. РЦПІ Брэсцкай вобласці наведаў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай жалобнай даце.

У ноч на 22 чэрвеня дырэктар філіяла Цэнтра Юрый Сегянюк прыняў удзел у канцэрце-рэквіеме «4 гады доўгага шляху…». Рэквіем прайшоў на плошчы Цырымоній у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» з удзелам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога.

Концерт-реквием

«Амаль кожны трэці жыхар нашай краіны загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая трагедыя адгукаецца болем у сэрцах усіх беларусаў, – падзяліўся эмоцыямі Юрый Сяргеевіч. – Мы павінны беражліва захоўваць памяць аб подзвігу савецкага народа, аб цане перамогі, дзякуючы якой мы зараз жывем у мірнай, квітнеючай дзяржаве».

Гэтай жа ноччу работнік РЦПІ Брэсцкай вобласці Марына Дубініч у складзе Атрада пакаленняў, створанага Маладзёжным парламентам пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў, усклала кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы памяць абаронцаў Айчыны.

Мероприятие

На досвітку брэстчане і госці абласнога цэнтра, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы, паглядзелі на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці ваенна-гістарычную рэканструкцыю «22 чэрвеня 1941 года. Брэсцкая крэпасць», дзе былі ўзноўлены ключавыя эпізоды абароны цытадэлі над Бугам.

Встреча

23 чэрвеня супрацоўнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці разам з дзецьмі наведалі перасоўны музей «Поезд Перамогі» і пагрузіліся ў атмасферу таго часу, чарговы раз ацаніўшы, якой цаной была заваявана наша Перамога.

Посещение музея

23 Чэрвеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх