• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «МЕДЫЯПРАВА–2024»

1213 снежня ў Маскве прайшла XXXIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «МЕДЫЯПРАВА–2024», арганізаваная пры ўдзеле Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі».

Удзельнікі мерапрыемства – вядомыя расійскія і замежныя правазнаўцы, тэарэтыкі і практыкі масавых камунікацый, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, юрысты-практыкі, аспіранты, выкладчыкі ВНУ. Цэнтр прадставіла Алена Перапяліца, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

«МЕДИАПРАВО - 2024»

Даклад Алены Васільеўны быў прысвечаны пытанням юрыдычнай рэпрэзентацыі машынных тэхналогій у нарматворчасці. Было асветлена значэнне скразной лічбавай тэхналогіі штучнага інтэлекту для нарматворчага працэсу, разгледжаны магчымасці і абмежаванні гэтай тэхналогіі ў суправаджэнні планавання нарматворчай дзейнасці, арганізацыі падрыхтоўкі і ўзгаднення праекта нарматыўнага прававога акта, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў прававых актаў. Адзначаны праблемы, звязаныя з неадназначным уплывам сучасных тэхналогій на прафесійную якасць нарматворчых рашэнняў. Дакладчык адказала на пытанні адносна фарміравання прававой асновы выкарыстання машынных тэхналогій у гэтым відзе юрыдычнай дзейнасці.

«МЕДИАПРАВО - 2024»

Праца форума ўключала пяць плянарных сесій, прысвечаных актуальным праблемам медыяправа, штучнаму інтэлекту, правачалавечаму і сеткаваму вымярэнню медыяправа. Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі і пунктамі гледжання на перспектывы развіцця медыяправа ва ўмовах трансфармацыі грамадскіх адносін, які адбываецца ў выніку інтэнсіўнага развіцця інфармацыйнай, камунікацыйнай і нейра-генератыўнай экасістэмы свету. Дакладчыкі абмеркавалі найскладаныя прававыя праблемы, якія ўзнікаюць у выніку развіцця «разумных» тэхналогій. Спецыялісты, якія прадстаўляюць розныя часткі свету, рэпрэзентавалі ўласнае бачанне інфармацыйна-камунікацыйнай павесткі сучаснага грамадства.

«МЕДИАПРАВО - 2024»

Усяго на канферэнцыю зарэгістравалася больш за 200 чалавек і прадстаўлена 70 дакладаў. Сярод краін-удзельніц канферэнцыі Арменія, Афганістан, Гвінея, Дэмакратычная рэспубліка Конга, Індыя, Ірландыя, Італія, Казахстан, Канада, КНР, Пакістан, Рэспубліка Беларусь, ЗША, Узбекістан.

17 Снежня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх