Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
20 верасня ў г. Мінску пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця», арганізаваная Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Алена Сямашка, выступіўшы мадэратарам секцыі 1 «Роля інстытутаў грамадзянскай супольнасці ва ўдасканаленні выбарчага працэсу: традыцыі і навацыі».

Даведачна
Сёлета спаўняецца 35 гадоў дзейнасці ЦВК Беларусі ў якасці пастаянна дзейнага органа. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі шэраг пытанняў, рашэнне якіх накіравана на далейшае развіццё выбарчай сістэмы і выбарчага права Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам забеспячэння электаральнага суверэнітэту, развіццю прававой культуры выбаршчыкаў.