Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
10 снежня першы намеснік дырэктара НЦЗПІ Галіна Падразёнак прыняла ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаным пытанням правядзення гендэрнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, планаванню дзейнасці Нацыянальнага савета на 2025 год.

У рамках пасяджэння былі абмеркаваны падыходы да правядзення гендэрнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, вынікі гендэрнай экспертызы законаў Рэспублікі Беларусь «О государственных пособиях семьям, воспитывающим детей», «О занятости населения Республики Беларусь», гендэрнага аналізу Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці насельніцтва» на 2021-2025 гады, а таксама разгледжаны праект Плана работы Нацыянальнага савета на 2025 год.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Даведачна:
Нацыянальны савет па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пастаянна дзейным органам па пытаннях дзяржаўнай палітыкі ў сферы гендэрнай роўнасці, які ажыццяўляе каардынацыю гендэрнай палітыкі, што праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, і выпрацоўку ўзгодненых дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне выканання палажэнняў Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын.