Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдаў афіцыйнае друкаванае выданне «Конституция Республики Беларусь».
Галоўнай асаблівасцю друкаванага выдання з’яўляецца адноўлены дызайн вокладкі, распрацаваны камандай маркетолагаў і дызайнераў з улікам сучасных тэндэнцый. Пры гэтым спецыялісты захавалі пазнавальную ідэнтычнасць выдання: класічную чырвона-зялёную колеравую гаму, якая сімвалізуе Дзяржаўны сцяг, і акцэнт на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.
У афіцыйным друкаваным выданні НЦЗПI змешчаны поўны тэкст Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з улікам змяненняў, зацверджаных на рэферэндумах 1996, 2004 і 2022 гадоў, алфавітна-прадметны паказальнік, тэкст Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. На вокладцы таксама размешчаны QR-код з пераходам на Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь для доступу да тэксту нарматыўнага прававога акта ў электронным выглядзе. Кніга выпушчана ў мяккай вокладцы, аб’ёмам 80 старонак.
Афіцыйныя друкаваныя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у розных варыянтах паліграфічнага выканання можна набыць:
Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-35.
E-mail: sales@center.gov.by.