• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 100-годдзя прафесара В.Ф.Чыгіра

24 верасня на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучаснае прыватнае права: выклікі і пераемнасць», прысвечаная 100-годдзю заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара В.Ф.Чыгіра, суарганізатарам якой выступіў Цэнтр.

НЦЗПИ выступил соорганизатором Международной научно-практической конференции к 100-летию профессора В.Ф. Чигира

Даведачна:

Чыгір Васіль Фёдаравіч нарадзіўся 8 верасня 1924 г. Вядомы вучоны-юрыст, доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права (1972–1992), дэкан юрыдычнага факультэта (1973–1983) і заслужаны работнік Белдзяржуніверсітэта.

Аўтар больш за 460 навуковых прац па грамадзянскім, жыллёвым, сямейным праве і праве інтэлектуальнай уласнасці. Адказны рэдактар першага ў Беларусі падручніка «Грамадзянскае права».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 70 вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў з Беларусі і Расіі: прадстаўнікі БДУ, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ (Інстытут), Юрыдычнага інстытута РУДН імя Патрыса Лумумбы, Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя, Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя А.Е.Кутафіна і інш.

Конференция.jpg

конференция.jpg

Вітаючы ўдзельнікаў навуковага форуму, намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Сямашка адзначыла вялікі ўклад Васіля Чыгіра ў развіццё цывілістычнай навукі і юрыдычнай адукацыі: «Выдатны спецыяліст у галіне грамадзянскага і жыллёвага права, заслужаны юрыст Беларускай ССР Васіль Фёдаравіч заўсёды тонка адчувае актуальныя накірункі прававой навукі, вынікі якой запатрабаваны практыкай».

НЦЗПИ выступил соорганизатором Международной научно-практической конференции к 100-летию профессора В.Ф. Чигира

«Амаль што кожная яго навуковая праца, даследаваная ім тэма – гэта новая думка, арыгінальная канцэпцыя, чарговая прагрэсіўная тэорыя! Нават у навучальным матэрыяле, дзе наватарскія распрацоўкі прапануюцца ім у спрошчаным выглядзе, навуковыя ідэі выкладаюцца паслядоўна і адназначна», – дапоўніла Алена Валянцінаўна.

Кіраўнік Інстытута пажадала прысутным прадстаўнікам юрыдычнай навуковай супольнасці плённай працы, падкрэсліўшы: «У навуцы пераемнасць дазваляе захаваць і памножыць тое каштоўнае, што выпрацавана плеядай навукоўцаў-юрыстаў, да іх адносіцца і Васіль Фёдаравіч Чыгір. Тым не менш сучасныя выклікі патрабуюць новых ідэй і рашэнняў, якія будуць сёння абмяркоўвацца падчас выступленняў і дыскусій».

конференция.jpg

З прывітальнымі словамі на адкрыцці канферэнцыі выступілі дэкан юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Андрэй Шыдлоўскі; намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда, доктар юрыдычных навук, прафесар Наталля Карповіч; намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Андрэй Алешчанка і іншыя.

НЦЗПИ выступил соорганизатором Международной научно-практической конференции к 100-летию профессора В.Ф. Чигира

У рабоце пленарнага пасяджэння прыняла ўдзел Вольга Бакіноўская, начальнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута. У сваім выступленні Вольга Аляксандраўна закранула актуальныя пытанні прававога рэгулявання рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках інвестыцыйных дагавораў.

Конференция

Падчас канферэнцыі запланавана работа пяці тэматычных секцый: «Грамадзянскае права – фундамент прыватнаправавога рэгулявання», «Міжнароднае прыватнае права і параўнальнае правазнаўства: выклікі, якія адкрываюць перспектывы», «Права інтэлектуальнай уласнасці: канцэпты развіцця», «Кадыфікацыя сямейнага права: традыцыі, каштоўнасці і развіццё», «Жыллёвае права: этапы станаўлення і мадэлі развіцця».

У межах работы секцый з дакладамі па найбольш актуальных пытаннях грамадзянскага права выступілі навуковыя супрацоўнікі НЦЗПІ Юлія Амяльчэня, Ганна Арушаньянц, Сняжана Белавусава, Ірына Вярбіцкая, Наталля Мінько, Уладзіслаў Раюшкін.

Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў, яго апублікуюць у Электроннай бібліятэцы Белдзяржуніверсітэта.

24 Верасня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх