• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Няхай вучоба будзе ў радасць! Павіншавалі выхаванцаў падшэфных арганізацый з Днём ведаў

Напярэдадні Дня ведаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Рэуцкая ад калектыву НЦЗПІ, пярвічных арганізацый Саюза юрыстаў і БРСМ Цэнтра павіншавала рабят з падшэфных арганізацый са святам.

День знаний

Наша арганізацыя шэфствуе над Клецкім і Нясвіжскім раённымі сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі з 2004 года. Цяпер у іх знаходзіцца 8 дзяцей.

Калектыў Цэнтра пастараўся зрабіць Дзень ведаў радасным і запамінальным. Для ўсіх дзяцей былі набыты падарункі (школьныя прыналежнасці, адзенне, абутак, прысмакі, прадметы асабістай гігіены). Падшэфным арганізацыям былі перададзены неабходныя мэбля, канцылярскія тавары, санітарна-гігіенічныя сродкі і інвентар.

День знаний

– Прыемна бачыць усмешкі дзяцей, – адзначыла Таццяна Васільеўна. – Пачатак навучальнага года – важны момант, у які неабходна падтрымка з боку дарослых для ўсіх дзяцей, а асабліва для тых, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Калектыў Цэнтра пажадаў усім дзецям шчасця, здароўя, а школьнікам – добрых адзнак у новым навучальным годзе.

3 Верасня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх