Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
У Дзень ведаў рэдактар Дзіцячага прававога сайта Марына Галаенка правяла першы ўрок «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» для вучняў 6 класа прававой накіраванасці сярэдняй школы № 68 г. Мінска.

Дзеці пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам і зачаравана згулялі ў паняційную гульню юрыдычных тэрмінаў «Прававы кракадзіл або #дзецімаюцьправа», атрымалі параду перадаваць прававыя веды сваім равеснікам.
Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе № 5 г. Брэста і правёў першы адкрыты ўрок для навучэнцаў 10 класа, які знаходзіцца пад патранатам кіравання Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Ён расказаў дзецям аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах.

Вядучы спецыяліст філіяла Ала Кравец правяла першы ўрок для навучэнцаў 6 «А» класа сярэдняй школы № 8 г. Брэста імя Героя Беларусі В.Н.Карвата. Дзеці з дапамогай Алы Анатолеўны зрабілі прывабнае падарожжа па старонках mir.pravo.by. Віктарына дапамагла ім даведацца аб важных датах у гісторыі дзяржавы і галоўных дзяржаўных святах. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Яшчэ адной кропкай першавераснёўскага маршрута для работнікаў РЦПІ Брэсцкай вобласці стала сярэдняя школа № 33. Тут спецыяліст філіяла Марына Дубініч правяла інфармацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў 11 «У» класа. З дапамогай Дзіцячага прававога сайта дзеці ўспомнілі ключавыя палажэнні Асноўнага Закона нашай краіны.

Спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Аляксандр Ляўчук сумесна з Упраўленнем ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыняў удзел у акцыі да Дня ведаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праверылі веданне правіл перавозкі дзяцей у аўтамабілях, а таксама асобую ўвагу ўдзялілі выкананню школьнікамі правіл перахода праезнай часткі. Усе дзеці, якія прынялі ўдзел у акцыі, атрымалі падарункі ад Дзіцячага прававога сайта і Дзяржаўтаінспекцыі Брэстчыны.

Дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава выйшла на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года, у Воранаўскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Навучэнцаў, бацькоў і педагогаў Ларыса Мікалаеўна павіншавала з Днём ведаў і пажадала творчых поспехаў, выдатных адзнак, высокіх вынікаў. Дзецям – стаць граматнымі і адукаванымі грамадзянамі сваёй краіны.

Работнікі РЦПI Віцебскай вобласці правялі для першакласнікаў інфармацыйную гадзіну «У першы раз у першы клас разам з Дзіцячым прававым сайтам», пазнаёмілі іх з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.
РЦПI Гомельскай вобласці правёў адкрытую лекцыю для першакурснікаў спецыяльнасці «Правазнаўства» ў Гомельскім гандлёва-эканамічным каледжы Белкаапсаюза.

На першым навучальным занятку спецыяліст філіяла Кацярына Чарнейка пазнаёміла дзяцей з дзейнасцю і рэсурсамі НЦЗПІ, а таксама расказала пра акцыю «Эталон. Студэнт.by» і аб карысных сервісах ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE». Кацярына Іванаўна пажадала студэнтам насычанага і цікавага навучання і выказала ўпэўненасць, што афіцыйныя друкаваныя выданні і рэсурсы НЦЗПІ стануць надзейнымі памочнікамі ў навучанні і будучай прафесійнай дзейнасці.

РЦПІ Гродзенскай вобласці павіншаваў навучэнцаў 3 «Г» класа гімназіі № 2 г. Гродна з пачаткам навучальнага года. Спецыяліст філіяла Таццяна Свіршчэўская расказала дзецям аб законах нашай краіны, іх правах і абавязках, дзеці таксама паблукалі па прававых лабірынтах на Дзіцячым прававым сайце.
Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Мінскам дзяржаўным абласным ліцэі. Выступаючы перад навучэнцамі, Руслан Іванавіч падкрэсліў, што НЦЗПІ удзяляе вялікую ўвагу павышэнню прававой інфармаванасці грамадзян, у тым ліку непаўналетніх. Ён адзначыў, што рэсурсы Цэнтра – Нацыянальны прававы Партал, Дзіцячы прававы сайт і інфармацыйна-пошукавыя сістэмы па заканадаўстве з тэматычнымі банкамі даных «Адукацыя» і «Правы непаўналетніх» – з'яўляюцца важнымі інструментамі ў гэтай рабоце. Пасля лінейкі ліцэісты атрымалі ў падарунак выданне НЦЗПІ «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», а падарачны экзэмпляр кнігі на трох мовах быў перададзены дырэктару ўстановы Ірыне Чабан для бібліятэкі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяніс Курленка.
Руслан Іванавіч правёў таксама адкрыты ўрок прававых ведаў для навучэнцаў 10 класаў ліцэя. Пытанні дзяржаўнага ладу ад часоў ВКЛ да сучаснасці, ад Статута Вялікага княства Літоўскага да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сталі прадметам абмеркавання на ўроку. Сустрэча завяршылася знаёмствам з прафесіяй юрыста і дзейнасцю Цэнтра.
У Дзень ведаў работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці гутарылі аб праве з навучэнцамі Магілёўскага ліцэя МУС. Ліцэісты 7 і 8 класаў разгадвалі загадкі, рэбусы і аналізавалі прававыя сітуацыі, дэманструючы свае веды, логіку і ўменне працаваць у камандзе. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

Таксама ў гэты дзень работнікі РЦПI Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у пазнавальна-гульнявым мерапрыемстве «Вучэнне – святло, а невучэнне – цемра» для дзяцей 1–9 класаў у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. К.Маркса.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам, даведаліся аб правах і абавязках, гулялі і ўдзельнічалі ў конкурсах. Асабліва ажыўлена прайшла гульня «Прававы кракадзіл або #дзецімаюцьправа», удзельнікі якой атрымалі памятныя падарункі ад НЦЗПІ.