Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
НЦЗПI запрашае навукоўцаў, юрыстаў, выкладчыкаў, аспірантаў і іншых зацікаўленых асоб накіраваць матэрыялы для фарміравання зборніка рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Прававая палітыка, навука, практыка – 2026».
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках VIII восеньскай навуковай сесіі 14–16 кастрычніка 2026 года і стане пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў удасканалення заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі і развіцця юрыдычнай навукі.
Матэрыялы для публікацыі можна накіроўваць да 15 мая 2026 г.
Падрабязная інфармацыя размешчана ў рубрыцы «Нашы выданні» нашага сайта.