Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
26 сакавіка начальнік аддзялення тэхналагічнага забеспячэння інфармацыйных сэрвісаў упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Сяргей Цымбарэвіч у якасці эксперта прыняў удзел у публічнай абароне інавацыйных праектаў, распрацаваных навучэнцамі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў рамках сакавіцкай адукацыйнай змены.
Мерапрыемства стала чарговым этапам у рамках існуючай практыкі супрацоўніцтва паміж НЦЗПІ і ўстановай адукацыі. Рэгулярны фармат дазваляе падтрымліваць жывы дыялог з таленавітымі падлеткамi, стварае важныя ўмовы для ранняй прафесіяналізацыі школьнікаў і фарміравання ў іх прававой культуры ў сферы інавацыйнай дзейнасці.
На працягу адукацыйнай змены, з 4 па 27 сакавіка, навучэнцы 9-11 класаў з усіх рэгіёнаў краіны працавалі над стварэннем навукова-тэхнічных распрацовак па 15 адукацыйных напрамках, сярод якіх: «Віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «Інфармацыйная бяспека», «Інфармацыйныя і камп'ютэрныя тэхналогіі».
Школьнікі прадставілі рашэнні, якія адрозніваюць як навуковая навізна, так і прыкладная каштоўнасць. Адным з яркіх прыкладаў стала выкарыстанне геймiфiкацii для павышэння ўцягнутасці карыстальнікаў у ствараемыя прадукты.
Даведка
Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк-вядучая пляцоўка дадатковай адукацыі тэхнічнай накіраванасці ў Рэспубліцы Беларусь, якая забяспечвае раннюю прафарыентацыю і падтрымку адораных дзяцей у сферы навукі, тэхналогій і інжынерыі.
Удзел спецыялістаў НЦЗПІ ў публічнай абароне праектаў накіраваны не толькі на вывучэнне інавацыйных распрацовак, але і на ўмацаванне супрацоўніцтва ў сферы прававой асветы і падтрымкі таленавітай моладзі, а таксама далейшую рэалізацыю найбольш перспектыўных праектаў у рамках інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у прыватнасці, Дзіцячага прававога сайта.