Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
23 снежня 2024 года з удзелам НЦЗПІ адбылося выніковае паседжанне Беларускай натарыяльнай палаты.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку прыём у члены БНП новых натарыусаў, якія паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены ў Міністэрстве юстыцыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы Вольга Баброўская, Віталь Высоцкі і Яўгенія Шакава далі прысягу натарыуса і ў далейшым будуць ажыццяўляць натарыяльную дзейнасць у Мінскай абласной, Брэсцкай і Гомельскай натарыяльных акругах.
Мерапрыемства адкрыла старшыня БНП Наталля Барысенка. У сваім выступленні яна пажадала новым натарыусам дабрабыту, здароўя і прафесійных поспехаў, адзначыўшы, што галоўная задача натарыуса - дапамагаць людзям у прававой сферы, забяспечваць абарону іх законных інтарэсаў.
Будучых натарыусаў таксама прывітаў намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў. «Хачу пажадаць вам невычэрпнай энергіі, самарэалізацыі і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, – сказаў Вячаслаў Анатольевіч. – Разам з тым, натарыяльную дзейнасць сёння немагчыма ўявіць без якаснай рэсурснай базы – Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», афіцыйных друкаваных выданняў НЦЗПІ» .
Даведачна:
У 2024 годзе ў склад БНП увайшлі 24 новыя натарыусы, для ажыццяўлення дзейнасці якіх НЦЗПІ прадастаўляе гадавы доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».
Таксама падчас пасяджэння калегі абмеркавалі ўзаемадзеянне БНП і НЦЗПІ ў адыходзячым годзе і перспектывы супрацоўніцтва на 2025 год.