• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Падвялі вынікі абласнога тура IV Рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона»

21 лістапада адбыўся абласны этап IV Рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона». Яго арганізатарамі выступаюць НЦЗПІ сумесна з Міністэрствам адукацыі і БРСМ пры падтрымцы БДУ, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства.

«За перамогу ў абласным (Мінскім гарадскім) туры IV Рэспубліканскага турніру «Сіла Закона» спаборнічалі больш за 400 пераможцаў раённага этапу, удзел у якім прынялі больш за 30 тысяч вучняў 9–11-х класаў з усёй рэспублікі, – расказала намеснік дырэктара НЦЗПІ Ірына Чупракова.Ён праходзіў у фармаце анлайн-тэсціравання на Дзіцячым прававым сайце. На працягу 40 хвілін удзельнікі павінны былі адказаць на 30 пытанняў па тэме «Прэзідэнт – гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека».

Інтэлектуальны конкурс быў арганізаваны на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўсіх абласцях Беларусі.

Старшакласнікі з г. Мінска і сталічнага рэгіёну праходзілі тэсціраванне на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта.

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Давалі наказ удзельнікам і ўручалі ўзнагароды пераможцам турніру намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях юрыдычнага факультэта, кандыдат палітычных навук, дацэнт Вольга Пабярэжная, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па навуковай рабоце, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей Калінін, дырэктары РЦПІ г. Мінска і Мінскай вобласці Руслан Века і Руслан Трухан, старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў Таццяна Бачарова, прадстаўнікі БРСМ Аляксандра Бажэнава і Алена Станкевіч.

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Пераможцамі абласнога этапу сярод удзельнікаў з Мінскай вобласці сталі:

• Марыя Стрыжнёва (ДУА «Лучнікоўская сярэдняя школа»);

• Арына Джанжэра (ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча»);

• Ганна Пархімовіч (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Старыя Дарогі імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф.Кулікова»).

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

У горадзе Мінску перамаглі:

• Ілля Шумскі (ДУА «Сярэдняя школа № 84 г. Мінска»);

• Валерыя Суша (ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска»);

• Паліна Мармыш (ДУА «Сярэдняя школа № 115 г. Мінска»).

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Удзельнікаў турніру з Брэсцкай вобласці прынялі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Пераможцамі абласнога этапу Брэсцкага рэгіёну сталі:

• Мікалай Сахно (ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы»);

• Аляксандр Саскевіч (ДУА «Гімназія г. Пружаны»);

• Марат Гардзей (ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Баранавічы»).

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Удзельнікі з Віцебскай вобласці прыехалі ў Віцебскі філіял установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт МІПСА».

Пераможцамі абласнога этапу Віцебскага рэгіёну сталі:

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

• Ганна Папкова (УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2»);

• Арына Афанасенка (ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска»);

• Аляксандра Елісеенка (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»).

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Удзельнікі з Гродзенскай вобласці праходзілі тэсціраванне ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Пераможцамі абласнога этапу ў Гродзенскім рэгіёне сталі:

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

• Вера Забродзіна (ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Гродна»);

• Лізавета Таранцей (ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко»);

• Марыя Гурыновіч (ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко»).

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Удзельнікаў з Гомельскай вобласці сустрэлі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

Пераможцамі абласнога этапу ў Гомельскім рэгіёне сталі:

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

• Валерыя Маісеенка (ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа»);

• Надзея Туравец (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра»);

• Аляксандра Самастроенка (ДУА «Гімназія г. Рагачова»).

Сила закона.jpg

У Магілёўскай вобласці месцам правядзення чарговага этапу турніру стаў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова.

Итоги областного тура IV Республиканского правового турнира «Сила Закона»

Перамаглі ў абласным этапе ў Магілёўскім рэгіёне:

• Арцём Ганчароў (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае»);

• Іван Гарбачэўскі (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Горкі»);

• Ксенія Літвінава (ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Бабруйска»).

Усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты IV Рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона», пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у рэспубліканскім фінале!

Імёны пераможцаў турніру стануць вядомыя 28 лістапада па выніках фіналу. 21 удзельнік ад абласцей і г. Мінска будзе спаборнічаць за званне лепшых.

22 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх