• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Падвялі вынікі і ўшанавалі лепшых работнікаў Цэнтра па выніках 2025 года

27 лютага ў НЦЗПІ прайшоў урачысты сход калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы Цэнтра за 2025 год. У рамках мерапрыемства адбылася таксама цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў арганізацыі.

НЦЗПИ

Дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі ў сваім выступленні адзначыў ключавыя дасягненні НЦЗПІ ў 2025 годзе, пазначыў прыярытэтныя вектары работы на 2026 год.

НЦЗПИ

Завяршылася мерапрыемства ўручэннем узнагарод і адкрыццём Дошкі гонару. 

НЦЗПИ

НЦЗПИ

За добрасумленную і эфектыўную работу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад НЦЗПІ, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай і навуковай дзейнасці па выніках 2025 года на Дошку гонару Цэнтра занесены 10 работнікаў. 

НЦЗПИ

Шэраг работнікаў за плённую працу і актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных задач, што стаяць перад НЦЗПІ, праяўленую ініцыятыву і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы адзначаны Ганаровымі граматамі Цэнтра і Падзякамі дырэктара НЦЗПІ, прэміямі.

НЦЗПИ

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды, Андрэй Матэльскі падзякаваў калегам за высокі ўзровень прафесіяналізму, адказнасць і адданасць агульнай справе, пажадаў далейшых поспехаў у рэалізацыі пастаўленых задач.

Віншуем лепшых з лепшых!

27 Лютага 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх