• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Пакарылі космас і адправіліся ў Праўляндыю: круіз па незвычайнай планеце разам з Дзіцячым прававым сайтам

24 ліпеня ў Дзіцячай бібліятэцы № 15 г. Мінска адбылося тэматычнае мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў, якія наведваюць школьны лагер падчас летніх канікулаў.

Фото Голоенко М.М.

У ходзе заняткаў дзеці пазнаёміліся з напаўненнем Дзіцячага прававога сайта, а таксама здзейснілі падарожжа па незвычайнай планеце Праўляндыі, якая складаецца з вострава Усязнайска, гарадоў Праваграда і Абавязкаграда. Узначаліла круіз вядучы спецыяліст НЦЗПІ Марына Галаенка, у ім таксама прынялі ўдзел сімвал mir.pravo.by – Вараня – і вядомыя ўсім сабакі-касманаўты Белка і Стрэлка.

Школьнікі пазнаёміліся з такімі дакументамі, як Закон, Дэкларацыя, Канвенцыя. Затым дапамаглі жыхарам Праваграда аднавіць змытыя дажджом надпісы з пералікам правоў дзяцей, у Абавязкаградзе ўзгадалі, якія ёсць у іх абавязкі, даведаліся пра раздзел Дзіцячага прававога сайта «Прававыя лабірынты», дзе можна знайсці ўсё вышэйпералічанае.

Фото Детская библиотека № 15

Тры, два, адзін! Да палёту гатовы?

Навігатарам для ўдзельнікаў палёту стаў бранзалет Дзіцячага прававога сайта, без якога ніяк не ўзляцець. Туды ж прыйшло і сказанае на дарогу пасланне ад жыхароў Праўляндыі:

Хоць вы яшчэ і дзятва,
Ёсць у вас свае правы:
Права быць здаровымі,
Разумнымі, вясёлымі,
Сытымі, шчаслівымі,
Самымі любымi.

А вы хочаце стаць касманаўтамі?

Тады заходзьце на наш сайт, запрашайце Вараня ў госці.

25 Лiпеня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх