• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Памятаць, каб не паўтарылася. Прадстаўнікі НЦЗПІ прынялі ўдзел у мерапрыемствах у Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

22 сакавіка дэлегацыя НЦЗПІ на чале з намеснікам дырэктара Вячаславам Абрамавым наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь», каб аддаць даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі.

Посещение Хатыни

 Мемарыяльны комплекс з’яўляецца сімвалам пакут, што давялося перажыць нашым продкам падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Падзеі вясны 1943 года дагэтуль болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў.

 «Кожны трэці загінуў у той страшнай вайне. Мы павінны ведаць гісторыю сваёй краіны і шанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба, за магчымасць жыць на роднай зямлі. Трэба памятаць пра падзеі тых ужо далёкіх гадоў, каб не дапусціць іх паўтарэння», – адзначыў Вячаслаў Абрамаў.

Посещение Хатыни

Посещение Хатыни

Адбылося ўскладанне кветак і вянка да Вечнага агню.

Посещение Хатыни

«У гэтым месцы немагчыма стрымаць слёзы. Тут кожны камень захоўвае гісторыю і нагадвае пра тысячы нявінных ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы, моладзь, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб подзвіг нашага гераічнага народа не быў забыты і выкраслены з гісторыі», – падзялілася эмоцыямі старшыня першаснай арганізацыі моладзевага руху НЦЗПІ Крысціна Герасімовіч.

Посещение Хатыни

Посещение Хатыни

Даведка:

Вёска Хатынь была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 сакавіка 1943 г.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь», пабудаваны на яе месцы, – адно з найбольш важных памятных месцаў у Беларусі.

Рашэнне аб будаўніцтве мемарыялу было прынята ў 1966 годзе. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 г.

У 2022–2023 гадах да 80-годдзя трагедыі была праведзена маштабная рэканструкцыя комплексу, падчас якой з’явіліся новыя аб’екты-сімвалы. На тэрыторыі знаходзяцца адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак»: 185 скрыняў з зямлёй з вёсак, спаленых разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але так і не адноўленых. 186-я неадроджаная вёска – гэта сама Хатынь.

23 Сакавiка 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх