Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
27 сакавіка прайшоў чарговы агульны сход першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦЗПІ, парадак дня якога склалі як інфармацыйна-ідэалагічныя, так і арганізацыйныя пытанні.

Арганізацыйная частка сходу была прысвечана папаўненню моладзевага руху НЦЗПІ 12 членамі, якія працуюць па розных напрамках дзейнасці Цэнтра.
«Аб'яднанне маладых людзей з рознымі прафесійнымі кампетэнцыямі, інтарэсамі і вопытам дае магутны вынік. Менавіта ў гэтым і заключаецца сіла маладзёжнай кансалідацыі: шырокі спектр удзельнікаў дапамагае знаходзіць нестандартныя рашэнні і выконваць сумесную працу больш эфектыўна», – падкрэсліла сакратар пяршоўкі НЦЗПІ Крысціна Герасімовіч.
Таксама на агульным сходзе ў рамках дня інфармавання Крысціна Аляксандраўна выступіла перад членамі пяршоўкі «БРСМ» на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры» ў кантэксце палажэнняў ключавога палітыка-стратэгічнага дакумента – Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гг., зацверджанай Усебеларускім народным сходам 19 снежня 2025 г.
У пачатку даклада, звяртаючыся да моладзі, сакратар пяршоўкі нагадала словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Вы – будучыня нашай краіны, як бы банальна гэта ні гучала. Заўсёды было так: моладзь – будучыня нашай краіны, і вельмі важна, які ў вас настрой, што вы думаеце пра будучыню».

У ходзе выступлення было асветлена пытанне «моцных рэгіёнаў», якія з'яўляюцца адным з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускай дзяржавы і адзначаны асноватворныя напрамкі іх развіцця, да якіх аднесены: развіццё патэнцыялу рэгіёнаў; пабудова высокапрадукцыйнага аграпрамысловага комплексу; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне. Таксама былі пазначаны сацыяльныя пытанні, якія вызначаюць якасць жыцця і знаходзяцца на слыху ў кожнага: медыцынская дапамога, здаровы лад жыцця, транспартныя зносіны, якасць дарог і іншае.