• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Міжнародны кангрэс «Параўнальнае правазнаўства як інструмент міжцывілізацыйнага дыялогу».

5 снежня навуковыя работнікі Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра Юлія Амяльчэня, Святлана Мініч і Сняжана Белавусава прынялі ўдзел у XIV Міжнародным кангрэсе «Параўнальнае правазнаўства як інструмент міжцывілізацыйнага дыялогу», арганізаваным Інстытутам заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі Кангрэса абмеркавалі пытанні, якія тычацца новай «нарматыўнай архітэктуры» ў розных галінах права, разгледзелі прававыя асновы дзеючых форм міждзяржаўнага супрацоўніцтва і рэгіянальнай інтэграцыі, прааналізавалі нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці прававых сістэм.

НЦЗПИ.jpg

Праграмай Кангрэса была прадугледжана праца 13 круглых сталоў. На круглым стале «Параўнальнае правазнаўства і прыватнае права: міжцывілізацыйнае ўзаемадзеянне і вектары развіцця» Юлія Амяльчэня прадставіла даклад на тэму «Кансорцыум як дамоўная форма арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці», Святлана Мініч выступіла з дакладам на тэму «Асобыя пытанні пабудовы сістэмы юрыдычных асоб»; Сняжана Белавусава – на тэму «Дзяржаўнае аб'яднанне (канцэрн) як інтэграваная структура кіравання эканомікай: асаблівасці прававога становішча па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».

НЦЗПИ.jpg

У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя вучоныя і дзяржаўныя дзеячы Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Ірана, Кітая і іншых краін.

6 Снежня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх