• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Павышаем прававую культуру моладзі. Правялі навучальны семінар для маладых спецыялістаў «Белпошты» ў Брэсцкім рэгіёне

РЦПІ Брэсцкай вобласці ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні прававой культуры моладзі правёў навучальны семінар для маладых спецыялістаў РУП «Белпошта» Брэсцкага рэгіёна.

НЦЗПИ

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегянюк адзначыў важнасць звароту маладых спецыялістаў да надзейных крыніц прававой інфармацыі. Ён распавёў аб Нацыянальным прававым Партале, падрабязна спыніўшыся на карысных сэрвісах пошуку афіцыйнай прававой інфармацыі. 

Юрый Сяргеевіч праінфармаваў маладых людзей аб магчымасці ўдзелу ў абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў, унясення прапаноў па карэктыроўцы дзеючага заканадаўства на Прававым форуме Беларусі. Дырэктар нашага філіяла заклікаў моладзь да актыўнага дыялогу ў рамках такой магчымасці. Ён таксама распавёў аб Дзіцячым прававым сайце, які служыць незаменным памочнікам у прававым выхаванні дзяцей.

Вядучы спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Кравец распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці НЦЗПІ і правяла прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў – сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE». Яна акцэнтавала ўвагу на шырокіх магчымасцях пошуку інфармацыі, неабходнай у прафесійнай дзейнасці.

25 Лiстапада 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх