Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
21 студзеня дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегянюк правёў сустрэчу з навучэнцамі Пінскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў і працоўнай моладдзі Піншчыны. Мерапрыемства праведзена ў рамках работы па прававой асвеце моладзі.

У рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь» Юрый Сяргеевіч у сваім выступленні расказаў аб выніках мінулай пяцігодкі. Ён падрабязна спыніўся на пытаннях развіцця чалавечага патэнцыялу, павышэння якасці жыцця насельніцтва, стабільнасці ў рэгіёнах і забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту краіны.
Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці акцэнтаваў увагу моладзі, што для пабудовы кар'еры і ў паўсядзённым жыцці кожнаму грамадзяніну важна выконваць прававую культуру, эфектыўна карыстацца выключна праверанымі крыніцамі прававой інфармацыі, адрозніваць дакладную інфармацыю ад магчымых скажэнняў. У пошуку якаснай прававой інфармацыі ён парэкамендаваў выкарыстоўваць Нацыянальны прававы партал, ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».