Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
9 верасня прадстаўнікі РЦПІ Віцебскай вобласці правялі семінар-практыкум «тэорыя выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем эталоннай і іншай інфармацыі з дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў» для асоб, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў і рэферэндумаў. Мерапрыемства праведзена ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання ў Віцебскім аблвыканкаме.

Дырэктар Віцебскага філіяла НЦЗПД Ларыса Дарогава распавяла аб дзейнасці НЦЗПІ, дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія фарміруюцца Цэнтрам. Яна акцэнтавала ўвагу слухачоў на магчымасці доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі і нарматыўных прававых актаў па пытаннях выбарчага права ў ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН– ONLINE».
Удзельнікі семінара змаглі на практыцы ацаніць функцыянал ключавых прававых рэсурсаў краіны. Ларыса Мікалаеўна сумесна са спецыялістам РЦПІ Юліяй Дзірко азнаёмілі слухачоў з магчымасцямі работы з Нацыянальным прававым парталам, Прававым форумам Беларусі і сістэмай «ЭТАЛОН–ONLINE». Для замацавання атрыманых ведаў кожны з іх прайшоў практычны трэнінг, выканаўшы шэраг заданняў у рэжыме рэальнага часу.

Завяршаючы сустрэчу, дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці падкрэсліла: «Карыстайцеся толькі праверанымі крыніцамі. Навыкі працы з дзяржаўнымі рэсурсамі дазваляюць валодаць аператыўнай прававой інфармацыяй і эфектыўна вырашаць прафесійныя задачы».