• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

«Перамога вачыма дзяцей»: у Цэнтры падвялі вынікі конкурсу дзіцячай творчасці

30 мая ў НЦЗПІ адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў тэматычнага конкурсу дзіцячага малюнка і творчых работ «Перамога вачыма дзяцей», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс детских рисунков

Конкурс, арганізаваны Цэнтрам, стаў пляцоўкай для юных талентаў, чые сэрцы адгукнуліся на важную тэму захавання гістарычнай памяці. Дзеці работнікаў НЦЗПІ ва ўзросце да 16 гадоў прадэманстравалі свае работы ў намінацыях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усяго ў творчым спаборніцтве прыняў удзел 21 чалавек.

Конкурс детских рисунков

Яркія фарбы, кранальныя сюжэты і шчырае дзіцячае бачанне  кожная работа была напоўнена глыбокім сэнсам і павагай да подзвігу продкаў. Юныя мастакі і майстры прадэманстравалі не толькі свой талент, але і разуменне важнасці Перамогі ў гісторыі нашай краіны.

Конкурс детских рисунков

Выстава конкурсных работ выклікала вялікую цікавасць ва ўсяго калектыву. Кожны мог аддаць свой голас за работу, якая спадабалася, вызначыўшы ўладальніка прыза сімпатый гледачоў. Пры ацэнцы дзіцячых твораў журы ўлічвала раскрыццё тэмы, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, мастацкі ўзровень работ, тэхніку, якасць і майстэрства выканання.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Абрамаў уручыў пераможцам і прызёрам конкурсу дыпломы і памятныя прызы.

Конкурс детских рисунков

Конкурс детских рисунков

Конкурс детских рисунков

Вячаслаў Анатольевіч выказаў вялікую падзяку ўсім удзельнікам конкурсу за іх талент, натхненне і ўклад у захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс детских рисунков «Вашыя работы – гэта яскравае сведчанне таго, што подзвіг нашых продкаў жыве ў сэрцах падрастаючага пакалення, – адзначыў намеснік дырэктара. – Лепшыя з іх будуць выкарыстаныя пры стварэнні буклетаў, календароў і іншай рэкламнай прадукцыі Цэнтра, а таксама апублікаваныя на Дзіцячым прававым сайце».

Конкурс детских рисунков

Радасныя твары дзяцей і гонар бацькоў сталі найлепшым пацвярджэннем значнасці гэтага мерапрыемства.

Віншуем усіх удзельнікаў з надыходзячым Міжнародным днём абароны дзяцей!

30 Мая 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх