Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
5-6 лютага супрацоўнікі НЦЗПІ правялі заняткі для слухачоў адукацыйнай праграмы па павышэнні кваліфікацыі «Удасканаленне нарматворчай дзейнасці ў дзяржаўных органах і арганізацыях у сучасных умовах» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У сераду, 5 лютага, былі арганізаваны выезныя заняткі на базе Цэнтра. Гасцей прывітала намеснік дырэктара НЦЗПІ Ірына Чупракова.
Адкрываючы мерапрыемства, яна падкрэсліла, што з моманту стварэння НЦЗПІ ў адной арганізацыі сканцэнтравана вядзенне самых важных працэсаў, звязаных з нарматворчай дзейнасцю, яе метадалагічным і інфармацыйным забеспячэннем. З гэтай прычыны ў рамках мерапрыемстваў з удзелам экспертаў Цэнтра з’явілася ўнікальная магчымасць не толькі набыць карысныя веды ў адпаведных галінах, але і атрымаць адказы на пытанні ад прафесіяналаў высокага ўзроўню.
Дакладчыкамі выступілі работнікі Цэнтра па наступных тэмах:
• Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы (ДЗІПР), што забяспечваюць электронную сувязь дзяржавы і грамадства (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь і Прававы форум).
• Рэсурсы, якія забяспечваюць сістэматызацыю і электроннае звядзенне заканадаўства, а таксама інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне нарматворчай дзейнасці.
• Афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў.
• Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, што забяспечвае лічбавы фармат нарматворчасці (AІС НРПА): функцыянальныя магчымасці, накірункі развіцця.
• ДЗІПР, якія забяспечваюць доступ да юрыдычнай і правапрымяняльнай інфармацыі: прававыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».
• Абавязковая юрыдычная экспертыза тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
6 лютага заняткі прайшлі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі Цэнтра асвятлілі наступныя пытанні:
• планаванне як эфектыўны інструмент забеспячэння скаардынаванасці нарматворчай дзйнасці ў краіне;
• выкладанне прававых нормаў, нарматворчая тэхніка;
• забеспячэнне эфектыўнай рэалізацыі прынятых нарматыўных прававых актаў, прававы маніторынг.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі (намеснікі кіраўнікоў) структурных падраздзяленняў дзяржаўных органаў і арганізацый, што кантралююць пытанні нарматворчай дзейнасці, і асобы, уведзеныя ў рэзерв на гэтыя пасады.
Заняткі сталі працягам работы, якую праводзіць НЦЗПІ па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў з нарматворчых органаў краіны.