• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Плануем нарматворчую дзейнасць. Кіраўніком дзяржавы зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год

18 лістапада 2025 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 400 зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год.

Документ

У план уключаны 33 законапраекты, у тым ліку праекты 2 новых кодэксаў (Кодекс Республики Беларусь о здравоохранении, Экологический кодекс Республики Беларусь), 3 новых законаў («Об аквакультуре», «Об иностранной безвозмездной помощи», «О гражданской защите»), 23 законаў, накіраваных на прывядзенне законаў у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі, міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь, удасканаленне норм законаў з улікам практыкі правапрымянення, прызнанне страціўшымі сілу заканадаўчых актаў.

Суб'ектамі права заканадаўчай ініцыятывы выступаюць: па 1 законапраекце – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь; па 5 законапраектах – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь («бюджэтны пакет»); па 25 законапраектах і 2 праектах кодэксаў – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У план уключаны канцэпцыя законапраекта Рэспублікі Беларусь «О волонтерской деятельности» і 2 праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь («Об изменении Указа Президента Республики Беларусь», які прадугледжвае карэкціроўку Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «О совершенствовании специального правового режима Китайско-Белорусского индустриального парка «Великий камень», і «О признании утратившими силу правовых актов Президента Республики Беларусь»).

НЦЗПI будзе задзейнічаны ў падрыхтоўцы 11 праектаў законаў і 1 праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у якасці адказнага выканаўцы Цэнтрам будзе ажыццёўлена падрыхтоўка 2 законапраектаў і 1 праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. План сфарміраваны на аснове вывучэння прапаноў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, навуковай супольнасці і грамадзян (усяго паступіла каля 100 такіх прапаноў).

20 Лiстапада 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх