Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
31 студзеня прадстаўнікі Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ прынялі ўдзел у VIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па інфармацыйным праве і прававым забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі «Бачылаўскія чытанні». Навуковы форум праходзіў у Маскве на базе Інстытута дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук.
На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні прававога забеспячэння інфармацыйнага і лічбавага суверэнітэту, сістэматызацыі і кадыфікацыі інфармацыйнага заканадаўства, рэалізацыі новых нацыянальных праектаў, звязаных з навукаёмістымі тэхналогіямі.
Дыскусійная пляцоўка сабрала вядучых вучоных і спецыялістаў-практыкаў у галіне інфармацыйнага права і інфармацыйнай бяспекі, прадстаўнікоў органаў улады, бізнесу і грамадзянскай супольнасці з Расійскай Федэрацыі і дзяржаў – удзельнікаў СНД.

На плянарным пасяджэнні выступіла намеснік дырэктара НЦЗПІ – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Алена Сямашка з дакладам «Развіццё дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у кантэксце задач па сістэматызацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Дакладчык адзначыла, што па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вядзецца работа па развіцці дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку ў напрамку выкарыстання элементаў штучнага інтэлекту ў нарматворчай дзейнасці. У рамках секцыйнай работы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і інфармацыйнага права Інстытута Алена Перапяліца прадставіла даклад на тэму «Высокатэхналагічная нарматворчасць: перадумовы і рэаліі ў оптыцы прававога аналізу», старшы навуковы супрацоўнік названага аддзела Іван Касцян у сваім выступленні асвятліў тэарэтыка-прававыя. пытанні вызначэння правасвядомасці ў структуры прававой культуры ў сферы інфармацыйнай бяспекі.