• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Пра асаблівасці абавязковай юрыдычнай экспертызы распавялі студэнтам Акадэміі кіравання

18 сакавіка адбыўся вучэбны занятак для студэнтаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Занятие

Павітала ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Вольга Баркоўская. Пажадаўшы рабятам поспехаў і новых дасягненняў на ніве юрыдычнай навукі і практыкі, яна падкрэсліла важнасць дзейнасці Цэнтра па лічбавізацыі нарматворчага працэсу і распаўсюджванню прававой інфармацыі ў складзе дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

Студентка

Начальнік аддзела метадалогіі нарматворчай дзейнасці галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Алена Жыгалка ў сваім выступленні асвятліла асноўныя акты заканадаўства, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць, спынілася на суб'ектах правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і відах нарматыўных прававых актаў (іх праектаў), якія падлягаюць дадзенай экспертызе. Алена Валер'еўна коратка ахарактарызавала працэс падрыхтоўкі заключэнняў па выніках правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў і падзялілася прафесійнымі сакрэтамі на канкрэтных практычных прыкладах. Начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў Андрэй Лагачоў і спецыялісты ўпраўлення арганізавалі майстар-клас па правядзенні юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў непасрэдна на сваіх працоўных месцах.

Никита Круподеров

У заключнай частцы заняткаў спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Мікіта Крупадзёраў не толькі распавёў удзельнікам аб інфармацыйным напаўненні і функцыянальных магчымасцях прававой сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», але і правёў экспрэс-навучанне працы з дадзеным дзяржаўным інфармацыйна-прававым рэсурсам.

Участница мероприятия

Аналагічнае мерапрыемства было праведзена НЦЗПД 6 сакавіка для студэнтаў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Больш падрабязна тут.
19 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх