• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Праблематыку развіцця дагаворнага права абмеркавалі ў Цэнтры

18 снежня ў Цэнтры адбыўся круглы стол «Развіццё дагаворнага права Рэспублікі Беларусь ва ўмовах трансфармацыі прыватнаправавога рэгулявання грамадскіх адносін», на якім прадстаўлены прамежкавыя вынікі навуковых даследаванняў, атрыманыя ў рамках навукова-даследчай работы Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ.

Проблематику развития договорного права обсудили в Центре.jpg

Адкрываючы работу круглага стала, дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі звярнуўся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, у якім адзначыў важнасць навуковых даследаванняў праблематыкі дагаворнага рэгулявання і асабліва падкрэсліў запатрабаванасць пераасэнсавання падыходаў да вывучэння дагаворных механізмаў уздзеяння на эканоміку і ў цэлым на грамадзянскі абарот.

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

«Нашы рашэнні, высновы і навуковыя ідэі павінны быць прадуманы, узважаны, абгрунтаваны, аргументаваны, паколькі нельга дапусціць паспешных і неабдуманых рашэнняў», – сказаў Андрэй Францавіч.

Кіраўнік Цэнра таксама звярнуў увагу на праблему пошуку балансу публічных і прыватных інтарэсаў у грамадзянска-прававых адносінах, патрэбнасць забеспячэння ўстойлівасці грамадзянскага абароту і высокага ўзроўню абароненасці правоў і інтарэсаў грамадзян, суб'ектаў гаспадарання, дзяржавы. 

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

Заседание

Мадэратарамі круглага стала выступілі Марыя Мяшчанава, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра, загадчык кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, дацэнт і Вольга Бакіноўская, намеснік кіраўніка Інстытута – начальнік аддзела даследаванняў у вобласці грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

Абмеркаванне тэмы круглага стала ахоплівала пяць тэматычных блокаў:

«Публічныя аспекты дамоўнага права: чужое ці непазбежнае?» (асветлены кантэкст трансфармацыі дагаворнага рэгулявання ў плоскасць адміністрацыйнага на прыкладзе адносін паміж бюджэтнай арганізацыяй і цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый);

«Свабода дагавора: новыя грані» (разгледжаны пытанні неназваных пагадненняў, абмежаванні свабоды дагавора ў сферы інтэлектуальнай уласнасці);

«Дагавор павінен адбыцца» (закраналася праблематыка заключанасці/незаключанасці дагавора, яго несапраўднасці);

«Дамоўнае і пазадамоўнае: межы ўмоўныя….» (Абмяркоўваліся пытанні суадносін дагавора асабістага страхавання і атрымання ў спадчыну, узаемапранікнення дагаворных і пазадагаворных мадэляў рэгулявання грамадзянска-прававых адносін);

«Дагаворнае права і выканаўчае вядзенне: узаемасувязь відавочная» (агучана праблематыка рэалізацыі маёмасці ў выканаўчым вядзенні).

Заседание

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

У сваіх выступах дакладчыкі таксама асвятлілі перадумовы трансфармацыі дагаворнага рэгулявання, прааналізавалі змены ў дагаворным праве, абмяняліся думкамі адносна іншых аспектаў рэалізацыі прынцыпу свабоды дагавора, выказалі свой пункт гледжання ў частцы прававой прыроды дагавора, на аснове якога прадастаўляецца доступ да лічбавых рэсурсаў, іх месцы і ролі ў дагаворным праве Рэспублікі Беларусь.

РАЗВИТИЕ ДОГОВОРНОГО ПРАВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ В УСЛОВИЯХ ТРАНСФОРМАЦИИ ЧАСТНОПРАВОВОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЙ.jpg

18 Снежня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх