Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Сёння Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь адчыніла дзверы для прадстаўнікоў першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Цэнтра.

Удзельнікам экскурсіі расказалі аб гісторыі станаўлення нацыянальнай выбарчай сістэмы, аб мінулых выбарчых кампаніях, якія выкарыстоўваюцца ў нашай краіне, выбарчых тэхналогіях, замежным вопыце правядзення выбараў.



Падчас візіту прайшла сустрэча са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам.


Ігар Васільевіч адзначыў плённае ўзаемадзеянне паміж Цэнтрвыбаркамам і НЦЗПІ не толькі ў рамках канкрэтных выбарчых кампаній, але ў ходзе работы па ўдасканаленні заканадаўства: «Працэс гэты пастаянны. Мы заўсёды пасля электаральнай кампаніі праводзім аналіз, па выніках якога заканадаўства перажывае нейкія пэўныя змены».

Кіраўнік ЦВК распавёў, што ўжо цяпер ёсць шэраг адпаведных прапаноў, у тым ліку з месцаў. Па яго словах, ў 2026 годзе плануецца іх абмеркаванне на экспертным узроўні, у 2027 – уключэнне ў план законапраектнай дзейнасці. Падчас жывога дыялогу Ігар Карпенка таксама адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў НЦЗПІ.
