• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прадстаўнікі Цэнтра прынялі ўдзел у Сёмых цывілістычных чытаннях

3 красавіка работнікі НЦЗПІ прынялі ўдзел у Сёмых цывілістычных чытаннях памяці прафесара М. Г. Пранінай, якія прайшлі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Участие в цивилистических чтениях

Навуковае мерапрыемства ўключала пленарнае пасяджэнне і работу секцый па трох розных напрамках.

На секцыі «Асноўныя тэндэнцыі развіцця механізмаў судовай абароны ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін у краінах СНД» Вольга Бакіноўская прадставіла даклад на тэму «Законная няўстойка ў дагаворах з публічна-прававым элементам».

Удзел у дыскусіі ўзялі прадстаўнікі Цэнтра Наталля Мінько, Ганна Траццякова, Ірына Вярбіцкая, Ірына Апанасюк і Сняжана Белавусава.

Даведачна:

Проніна Марыя Георгіеўна – заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар, адна з самых вядомых беларускіх вучоных у блізкім і далёкім замежжы, уваходзіць у лік заснавальнікаў беларускай навуковай школы грамадзянскага права.

Мэта правядзення Сёмых цывілістычных чытанняў – прыцягненне вучоных, практыкуючых юрыстаў, студэнтаў і магістрантаў да навукова-даследчай дзейнасці і абмеркаванне юрыдычнай супольнасцю актуальных праблем айчыннай цывілістыкі.

4 Красавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх