Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
24 красавіка на базе УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва» прайшоў навучальны семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі для навучэнцаў 2 курса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў спецыяльнасці «Бібліятэчная справа».

У сучаснай бібліятэцы разам з сістэматызацыяй друкаваных крыніц інфармацыі ўсё больш увагі надаецца лічбавым рэсурсам. Работнікі займаюцца алічбоўкай дакументаў, кіраваннем электроннымі базамі даных і забеспячэннем доступу да іх наведвальнікаў бібліятэкі. Важную ролю ў арганізацыі дадзенай працы займаюць рэсурсы НЦЗПІ.
У рамках мерапрыемства вядучы спецыяліст РЦПІ Магілёўскай вобласці Ніна Шапура расказала аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія фарміруюцца Цэнтрам: Нацыянальным прававым Партале, Прававым форуме Беларусі, Дзіцячым прававым сайце. Для будучых спецыялістаў бібліятэчнай сістэмы было арганізавана навучанне рабоце з інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».
Ніна Шапура падкрэсліла, што бібліятэкі, у тым ліку на базе якіх функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні прававой культуры, доступе да ведаў і развіцці асобы.
«Інфармацыйныя магчымасці рэсурсаў НЦЗПІ неабходна ў поўнай меры задзейнічаць пры рабоце з наведвальнікамі як дарослых, так і дзіцячых бібліятэк», – дапоўніла спікер.
Адказваючы на пытанні навучэнцаў, спецыяліст РЦПІ нагадала аб тым, што неад'емнай часткай фарміравання правасвядомасці падрастаючага пакалення, лепшым навігатарам у сферы права дзяцей і падлеткаў з'яўляецца Дзіцячы прававы сайт.
Даведачна:
Цяпер у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 620 ПЦПІ.
Найбольш шматлікая сетка ПЦПІ ў Магілёўскай вобласці – 117.