• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прадставілі магчымасці ДІПР для работнікаў ідэалагічнага актыву Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

8 жніўня на пляцоўцы Столінскага раённага выканаўчага камітэта прайшоў навучальны семінар ідэалагічнага актыву арганізацый раёна. Сярод абмяркоўваемых пытанняў – праца з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі (ДІПР), у тым ліку інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН-ONLINE», і арганізацыя ідэалагічнай працы ў працоўным калектыве.

НЦЗПИ

Перад удзельнікамі мерапрыемства з прывітальным словам выступіў дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк.

НЦЗПИ

«Важна ўсім грамадзянам выкарыстоўваць толькі правераную і актуальную інфармацыю. Работа па напаўненні інфармацыйна-пошукавых сістэм вядзецца Цэнтрам рэгулярна з улікам патрэбнасцей не толькі ідэалагічных работнікаў арганізацый, але і спецыялістаў усіх напрамкаў. З дапамогай лічбавых тэхналогій распрацоўваюцца новыя вектары развіцця дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, іх змест і даступнасць для кожнага», – адзначыў Юрый Сяргеевіч.

Спецыяліст філіяла Ала Кравец у сваёй прэзентацыі расказала пра ДІПР, удзяліўшы асаблівую ўвагу магчымасцям выкарыстання ў практычнай дзейнасці ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Яна расказала пра тэматычныя банкі даных «Адміністрацыйныя працэдуры», «Дзяржаўная статыстыка і ведамасная справаздачнасць», «Дзяржаўныя органы і арганізацыі (службовыя асобы)», «Правы непаўналетніх», «Сацыяльная абарона» і іншыя, якія функцыянуюць у складзе ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», а таксама пра магчымасці пошуку інфармацыі і карысных сэрвісах сістэмы.

12 Жнiўня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх