Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
5 лістапада ў РЦПІ Віцебскай вобласці прайшоў практычны занятак па пажарнай бяспецы з удзелам спецыяліста віцебскага прадпрыемства супрацьпажарных работ рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» Уладзіміра Хілько.

У рамках мерапрыемства былі адпрацаваны навыкі работнікаў па паводзінах у экстрэмальных сітуацыях: па апавяшчэнні людзей аб пажары, пры выяўленні ўзгарання на працоўным месцы, па эвакуацыі з памяшканняў, правільным выкарыстанні процівагаза і вогнетушыцеля, сродкаў індывідуальнай абароны.
Па выніках сустрэчы супрацоўнікі павысілі сваю кампетэнцыю ў пытаннях пажарнай бяспекі. Атрыманыя веды дазволяць больш упэўнена дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажаранебяспечных сітуацый, што павысіць агульную бяспеку рабочага асяроддзя.

«Бяспека на працоўным месцы – адна з найважнейшых задач. У выпадку ўзнікнення пажару галоўнае – навучыць супрацоўнікаў паводзіць сябе пісьменна і без панікі. Для гэтага і варта праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па пажарнай бяспецы. У экстранай сітуацыі дакладнае разуменне паслядоўнасці дзеянняў дапамагае захаваць здароўе і нават жыццё», – адзначыла дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава, падводзячы вынікі практычнага занятку.