• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прапановы па карэкціроўцы кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці разгледзелі ў Цэнтры

На пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі 6 снежня адбылася чарговая нарада па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности». Парадак дня сустрэчы быў заснаваны на прапановах Генеральнай пракуратуры.

Заседание

Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Камісіі па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама, Міністэрства ўнутраных спраў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Валерий Гайдучёнок

Каардынатар мерапрыемства – намеснік дырэктара НЦЗПІ Валерый Гайдучонак – ва ўступным слове падкрэсліў актуальнасць вынесеных на абмеркаванне тэм і пажадаў калегам выпрацоўкі канструктыўных рашэнняў.

Совещание

У ходзе сустрэчы былі прапрацаваны пытанні, звязаныя з тэрмінамі накладання адміністрацыйных спагнанняў, працэсуальныя аспекты разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прапановы па ўдасканаленні паскоранага парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу.

Таксама абмяркоўваліся праектныя нормы, якія датычацца парадку выканання асобных адміністрацыйных спагнанняў.

Асаблівая ўвага ўдзелена прапанаваным навацыям прававога рэгулявання прафілактычных мер уздзеяння, якія прымяняюцца да непаўналетніх у якасці альтэрнатывы адміністрацыйнаму спагнанню.

Участники заседания

Даведачна

Падрыхтоўка праекта Закона «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности» праводзіцца НЦЗПІ ва ўзаемадзеянні з Саветам Міністраў, Вярхоўным Судом, Генеральнай пракуратурай, Камітэтам дзяржаўнага кантролю ў адпаведнасці з пунктам 22 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2024 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 380.

6 Снежня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх