Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
3 сакавіка адбыўся семінар-практыкум для слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у рамках працы інавацыйнай пляцоўкі НЦЗПІ. Правёў заняткі дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан.
Дырэктар філіяла Цэнтра асвятліў пытанні, якія датычыліся функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, цыфравізацыі нарматворчасці. Асаблівая ўвага ўдзельнікаў сустрэчы была звернута на прымяненне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у праваахоўнай дзейнасці.
Напрыканцы семінара Руслан Іванавіч адказаў на пытанні следчых. У сваю чаргу начальнік кафедры забеспячэння лічбавага развіцця папярэдняга следства Інстытута, генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін падзякаваў Цэнтру за ўдзел у павышэнні прафесійнага ўзроўню асабовага складу следчых.