• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Працягваем эфектыўнае партнёрства з БНП і ў новым годзе

9 студзеня намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў прыняў удзел у чарговым паседжанні праўлення Беларускай натарыяльнай палаты.

Продолжаем эффективное партнерство с БНП и в наступившем году

У рамках мерапрыемства адбылося прыняцце ў сябры БНП новых натарыусаў. Таццяна Мядоўнік, Арцём Барысенка і Марына Барысенка паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні ў Міністэрстве юстыцыі, ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі прысягу і набылі статус натарыуса.

Прафесійную дзейнасць яны будуць ажыццяўляць у Гомельскай абласной, Мінскай абласной і Мінскай гарадской натарыяльных акругах.

З прывітальным словам да новаспечаных сяброў натарыяльнай супольнасці звярнулася Старшыня БНП Наталля Барысенка, пажадаўшы новым натарыусам упэўненага прафесійнага старту і новых дасягненняў на карысць роднай краіны.

Далучыўшыся да віншаванняў, намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў выказаў перакананне ў вялікім патэнцыяле натарыяльнай супольнасці, адзначыўшы, што новая пасада з'яўляецца пачаткам адказнага этапу ў жыцці кожнага маладога спецыяліста, надзеленага паўнамоцтвамі натарыуса. Вячаслаў Анатольевіч пажадаў маладым натарыусам не спыняцца на дасягнутым і заўсёды ісці да сваёй прафесійнай мэты.

Па традыцыі намеснік дырэктара НЦЗПІ уручыў новым прадстаўнікам натарыяльнай супольнасці сертыфікаты доступу да прававой сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

Даведачна:

У рамках шматгадовага супрацоўніцтва НЦЗПІ і БНП натарыяльная супольнасць забяспечваецца доступам да масіва актуальнай афіцыйнай прававой інфармацыі – IПС «ЭТАЛОН-ONLINE». На дадзены момант у сістэме прадстаўлена больш за 350 тысяч дакументаў.

11 Студзеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх