Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
20 лістапада дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан у складзе абласной групы па прававой асвеце наведаў Чэрвеньскі будаўнічы каледж і чэрвеньскую цэнтральную раённую бальніцу.

Асаблівая ўвага ўдзельнікамі групы была ўдзелена пытанням кібербяспекі, якая ў лістападзе бягучага года стала тэмай адзінага дня інфармавання ва ўсіх працоўных калектывах краіны. Спікеры падкрэслілі, што ва ўмовах хуткага развіцця інфармацыйных тэхналогій лічбавыя пагрозы закранаюць кожнага – ад буйных арганізацый да радавых карыстальнікаў.

Спецыялісты распавялі пра спосабы абароны персанальных дадзеных, правілах, якія дазваляюць пазбегнуць махлярства ў Сетцы, важнасці выкарыстання надзейных пароляў і выбары правераных інтэрнэт-рэсурсаў.
Размаўляючы з аўдыторыяй, Руслан Іванавіч парэкамендаваў выкарыстоўваць надзейныя крыніцы інфармацыі, такія як Нацыянальны прававы партал, ІПС «ЭТАЛОН – ONLINE», а таксама афіцыйныя сайты дзяржаўных органаў. Ён таксама заклікаў удзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях праектаў нарматыўных прававых актаў на пляцоўцы Прававога форуму Беларусі.
Падчас мерапрыемстваў удзельнікамі групы былі таксама дадзены адказы на актуальныя прававыя пытанні.