Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
У сакавіку РЦПІ Гомельскай вобласці правёў шэраг мерапрыемстваў у рамках супрацоўніцтва з юрыдычным факультэтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Францыска Скарыны, на базе якога ў снежні мінулага года была адкрыта інавацыйная пляцоўка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Так, 11 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся навучальны семінар для студэнтаў першага курса юрыдычнага факультэта. Дырэктар РЦПІ Гомельскай вобласці Яўгенія Майсейкіна распавяла навучэнцам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі нашай краіны. Асаблівую ўвагу Яўгенія Сямёнаўна надала Нацыянальнаму прававому Інтэрнэт-парталу і Прававому форуму Беларусі, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання надзейных крыніц прававой інфармацыі для работнікаў юрыдычнай сферы. Быў праведзены практычны трэнінг па рабоце з сістэмай «ЭТАЛОН-ONLINE».
З 14 па 18 сакавіка было праведзена 3 экскурсіі ў РЦПІ Гомельскай вобласці. Дырэктар філіяла Цэнтра распавяла будучым прававедам аб напрамках работы арганізацыі, пазнаёміла гасцей з калектывам, адзначыўшы, што тут кожны трэці работнік – выпускнік юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Францыска Скарыны. Студэнты ў рэжыме анлайн змаглі замацаваць атрыманыя раней веды.