Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
4 верасня РЦПІ Брэсцкай вобласці ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк асвятліў асноўныя напрамкі дзейнасці НЦЗПІ, падрабязна спыніўся на функцыянальных магчымасцях Нацыянальнага прававога Партала, Прававога форуму Беларусі, ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячага прававога сайта. Расказаў аб рабоце публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэках краіны.
Юрый Сяргеевіч акцэнтаваў увагу на магчымасці атрымання актуальнай прававой інфармацыі праз адзіны ў Беларусі мабільны дадатак прававой сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» з функцыямі тэкставага і галасавога пошукаў, пашыранага пошуку па рэквізітах і працы з захаванымі дакументамі без падтрымкі Інтэрнэту.
У дадатак спікер распавёў пра ўмовы акцыі, якая праводзіцца да 31 кастрычніка «ЭТАЛОН.Студент.by». Уздельнікі акцыі атрымліваюць магчымасць доступу да «ЭТАЛОН-ONLINE» са зніжкай 90 %.
Таксама ўдзельнікі семінара даведаліся аб працы інтэрнэт-крамы юрыдычнай літаратуры bookpravo.by па рэалізацыі і дастаўцы выданняў НЦЗПІ у любую кропку нашай рэспублікі.
Спецыяліст РЦПІ Аляксандр Ляўчук правёў экспрэс-навучанне працы з ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE». У ходзе мерапрыемства ён падрабязна распавёў аб пашыраных магчымасцях сістэмы, якія аказваюць істотную падтрымку, у прыватнасці, у адукацыйным працэсе.
Мерапрыемства, у якім прынялі больш за 100 чалавек, прайшло ў форме дыялогу. Удзельнікі атрымалі не толькі карысную інфармацыю, але і адказы на пытанні.
(фота – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт)