Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
6 лютага РЦПІ Брэсцкай вобласці правёў выставу-прэзентацыю друкаванай прадукцыі НЦЗПІ, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у рамках штогадовай справаздачнай канферэнцыі Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.

У ліку друкаваных крыніц прававой інфармацыі НЦЗПI былі прадстаўлены выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і навукова-практычнага каментара да яе, Кодэкса грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь, а таксама зборнікі нарматыўных прававых актаў. Акрамя таго, прэзентавалі перыядычнае друкаванае выданне-навукова-практычны часопіс «ПРАВО.by».
Адвакаты актыўна выкарыстоўваюць у прафесійнай дзейнасці рэсурсы НЦЗПІ, у тым ліку ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», таму на мерапрыемстве асаблівую ўвагу надалі прэзентацыі карысных сэрвісаў і функцый сістэмы.