Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Цыкл мерапрыемстваў «Прававыя канікулы» для дзяцей прышкольных лагераў з удзелам РЦПІ Брэсцкай вобласці праведзены ў публічным цэнтры прававой інфармацыі на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага. Іх мэтай з'яўляецца павышэнне прававой культуры і ведаў дзяцей. У сёлетнім годзе, аб'яўленым Годам добраўпарадкавання, асноўнай тэмай стала захаванне і прымнажэнне парадку і чысціні ў навакольным асяроддзі.

10 і 19 чэрвеня прайшлі сустрэчы са школьнікамі 5–7 класаў сярэдніх школ горада Брэста № 20 і № 10.
Дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк у прывітальным слове да навучэнцаў нагадаў: «Важна не забываць, што ў дзяцей і падлеткаў, як і ў дарослых, нараўне з правамі існуюць і абавязкі. Рэгуляванне правоў і абавязкаў забяспечваецца дзяржавай, што захоўвае парадак і сумленнасць паміж людзьмі ў любых жыццёвых сітуацыях!»
Таксама Юрый Сяргеевіч звярнуў увагу дзяцей на важнасць не толькі выконваць чысціню і парадак у месцах знаходжання, але і прымаць удзел разам з бацькамі і настаўнікамі ў мерапрыемствах па азеляненні насаджэнняў у школах, парках і скверах, уборцы тэрыторый пасля гульняў і святаў.
Разам з вядучым спецыялістам РЦПІ Брэсцкай вобласці Алай Кравец у ходзе прэзентацыі па старонках Дзіцячага прававога сайта рабяты не толькі ўспомнілі ўсе свае правы, але і папоўнілі веды аб абавязках, у тым ліку па беражлівым стаўленні да навакольнага асяроддзя і ўсіх відаў уласнасці.

У завяршэнне мерапрыемстваў пагулялі ў прававую віктарыну, па выніках якой актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад Дзіцячага прававога сайта.
