Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
8 верасня РЦПІ Гомельскай вобласці правёў навучальныя мерапрыемствы для студэнтаў Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Дырэктар РЦПІ Яўгенія Майсейкіна сустрэлася з першакурснікамі і чацвёртакурснікамі спецыяльнасці «Эканамічнае права» універсітэта. У семінарах-трэнінгах прыняло ўдзел 150 чалавек. Яўгенія Сямёнаўна пазнаёміла моладзь з напрамкамі дзейнасці НЦЗПІ, яго ролі ў фарміраванні дзяржаўнай сістэмай прававой інфармацыі нашай краіны.

Яна правяла прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў НЦЗПI. Падрабязна распавяла аб функцыянале і даступных сэрвісах ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН–ONLINE».

У ходзе сустрэч са студэнцкай аўдыторыяй спецыяліст РЦПІ Рустам Бекбузараў дэталёва азнаёміў удзельнікаў з ключавымі магчымасцямі ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», неабходнымі для вучобы і даследаванняў. Спецыяліст Кацярына Дудузава анансавала акцыю «ЭТАЛОН.Студент.by», падрабязна расказала пра выгадныя ўмовы.

Для замацавання тэарэтычных ведаў удзельнікам прапанавалі ўсталяваць прыкладанне ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» і непасрэдна падчас занятак прайсці практычны трэнінг.
Па выніках самастойнай работы спецыяліст РЦПІ Рустам Бекбузараў адзначыў работы студэнтаў, якія набралі максімальныя балы па выніках трэнінгу, а таксама правёў разбор выканання заданняў на канкрэтных прыкладах. Ён акцэнтаваў увагу аўдыторыі на тыповых памылках пры пошуку прававой інфармацыі і падзяліўся прафесійнымі лайфхакамі для максімальна эфектыўнага выкарыстання функцыяналу сістэмы.