• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прымяненне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у праваахоўнай дзейнасці абмеркавалі на семінары-практыкуме

15 лістапада ў рамках работы інавацыйнай пляцоўкі НЦЗПІ на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта адбыўся семінар-практыкум для слухачоў установы.

НЦЗПИ

Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан асвятліў пытанні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, цыфравізацыі нарматворчасці, абазначыў патэнцыял прымянення дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у праваахоўнай дзейнасці.

– Выкарыстанне ў рабоце следчага лічбавых інструментаў – ІПС «ЭТАЛОН», «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала – з'яўляецца гарантыяй выкарыстання дакладных крыніц прававой інфармацыі і залогам павышэння яго прафесійных кампетэнцый, – падкрэсліў Руслан Іванавіч. 

У сваю чаргу начальнік кафедры забеспячэння лічбавага развіцця папярэдняга следства Інстытута, генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін падзякаваў Цэнтру за ўдзел у павышэнні прафесійнага ўзроўню асабовага складу следчых.

НЦЗПИУ ходзе заняткаў слухачам былі дадзены адказы на пытанні, якія іх цікавяць, а таксама практычныя парады па выкарыстанні карысных опцый у прававых сістэмах.


18 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх