Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
27 сакавіка работнікі Цэнтра прынялі ўдзел у Восьмых чытаннях памяці прафесара М.Г. Пронінай, якія прайшлі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У склад праграмнага камітэта ўвайшоў Вадзім Паўлаў, намеснік дырэктара–кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПI.
З прывітальным словам выступіла Вольга Бакіноўская, намеснік кіраўніка Інстытута–начальнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права ІПІ НЦЗПІ. Яна павіншавала ўсіх удзельнікаў з пачаткам працы чытанняў, адзначыўшы шматгадовы ўклад заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара Марыі Георгіеўны Пронінай, чыё імя па праве займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай цывілістычнай школы.
Вольга Аляксандраўна таксама прадставіла даклад «Спецыяльны інвестыцыйны кантракт па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь», закрануўшы праблематыку спецыяльнага інвестыцыйнага кантракту як магчымай формы ажыццяўлення інвестыцый.
Юлія Амяльчэня, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права ІПІ НЦЗПІ, выступіла на тэму «Да пытання аб мерах падтрымкі айчынных вытворцаў пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак». Яна асвятліла меры, якія спрыяюць ўдзелу айчынных вытворцаў у дзяржаўных закупках і закупках за кошт уласных сродкаў. Удзел у дыскусіі прынялі прадстаўнікі Цэнтра Наталля Мінько, Ірына Вярбіцкая, Сняжана Белавусава і Лізавета Бідзюк.
У ліку спікераў мерапрыемства былі прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, вядомыя беларускія і расійскія вучоныя, што надало чытанням асаблівую значнасць і прадэманстравала высокі ўзровень прафесійнай цікавасці да заяўленай праблематыкі. Арганізатарамі выступілі Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Уральскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт, Беларуская натарыяльная палата. Чытанні праходзяць пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі і грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».