• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прыняцце калектыўнага дагавору, выбары актываў прафкаму і пярвічак грамадскіх аб’яднанняў. У НЦЗПІ прайшоў сход працоўнага калектыву

16 жніўня адбыўся сход працоўнага калектыву, арганізаваны па ініцыятыве пярвічных арганізацый прафсаюзу, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Собрание

У парадак дня было ўключана абмеркаванне палажэнняў новага калектыўнага дагавору, правядзенне выбараў актываў пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, што дзейнічаюць у НЦЗПІ.

Первый заместитель директора Подрезёнок Г.П.

Адкрываючы сход, першы намеснік дырэктара Цэнтра Галіна Падразёнак адзначыла, што стварэнне па рашэнні Кіраўніка дзяржавы адзінага Цэнтра ўзмацніла кадравы, навуковы і тэхналагічны патэнцыял калектыву:

«На НЦЗПІ ўскладзены важныя дзяржаўныя задачы, уключаючы першачарговую на сённяшні дзень, – правядзенне рэвізіі заканадаўства, у якой задзейнічаны практычна ўсе работнікі арганізацыі. Для выканання пастаўленых задач, а таксама ў кантэксце будучых грамадска-палітычных падзей важную ролю адыгрывае ўзмацненне сацыяльнага партнёрства і згуртаванне работнікаў у рамках дзейнасці пярвічных арганізацый рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў».

З мэтай замацавання на ўзроўні сацыяльна-партнёрскіх адносін з наймальнікам гарантый у працоўнай і сацыяльна-эканамічнай сферах у НЦЗПІ заключаны новы калектыўны дагавор.

Выступление председателя профкома

Старшыня прафкаму Таццяна Рэуцкая, абраная на гэту пасаду на новы тэрмін, адзначыла станоўчую ролю пагаднення:

«Калектыўна-дагаворнае партнёрства, значэнне якога ўзрастае з кожным годам, з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнай палітыкі. Кіраўніцтва Цэнтра максімальна адкрыта да дыялогу, накіравана на стварэнне ў калектыве спрыяльнай працоўнай атмасферы, на працу з маладымі спецыялістамі, развіццё настаўніцтва, падтрыманне моладзевых ініцыятыў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне, творчае развіццё асобы, далучэнне да здаровага ладу жыцця».

На сходзе працоўнага калектыву абраны новыя кадравыя склады пярвічных ячэек НЦЗПІ: прафсаюзу, БРСМ і Саюза юрыстаў.

19 Жнiўня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх