• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Работа інавацыйнай пляцоўкі ў Гомелі. Семінар для выкладчыкаў і супрацоўнікаў ЦЭПI

22 студзеня ў рамках работы інавацыйнай пляцоўкі кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны РЦПI Гомельскай вобласці арганізаваны навучальны семінар для выкладчыкаў факультэта і супрацоўнікаў цэнтра эталоннай прававой інфармацыі.

Мероприятие

Спікерам мерапрыемства выступіла дырэктар Гомельскага абласнога філіяла НЦЗПІ Яўгенія Майсейкіна. Тэмай абмеркавання стала выкарыстанне сучасных магчымасцяў інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» у адукацыйным працэсе і практычнай дзейнасці юрыста. У ходзе сустрэчы Яўгенія Сямёнаўна распавяла аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах і іх навацыях. Асобна спынілася на перавагах ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН–ONLINE» і новых магчымасцях работы з рэсурсамі. Удзельнікі семінара таксама абмяняліся вопытам практычнай работы. Асаблівую ўвагу надалі тэматычнаму банку даных «Навуковая прававая бібліятэка» у складзе ІПС «ЭТАЛОН і «ЭТАЛОН–ONLINE». Ён змяшчае сістэматызаваную па тэматычных раздзелах падборку навуковых твораў айчынных і замежных навукоўцаў: манаграфіі, публікацыі, артыкулы. Рэсурс накіраваны на ўсебаковае абмеркаванне дасягненняў прававой навукі, а таксама шырокага комплексу актуальных пытанняў у галіне права і садзейнічанне развіццю правапрымяняльнай практыкі і прававой адукацыі.

Сярод аўтараў твораў у складзе тэматычнага банка даных – выкладчыкі юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, удзельнікі навучальнага семінара.

Даведачна

На кафедрах устаноў вышэйшай адукацыі юрыдычнага профілю ў краіне створаны 10 інавацыйных пляцовак. Інавацыйная пляцоўка з'яўляецца адной з формаў узаемадзеяння паміж установамі адукацыі і НЦЗПІ, дзе асаблівая ўвага надаецца інавацыйнай практыка-арыентаванай падрыхтоўцы кадраў. Інавацыйная пляцоўка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пачала сваю работу ў 2024 годзе.

23 Студзеня 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх