• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Работнікі НЦЗПІ наведалі з экскурсіяй Беларускі Дом друку

Работнікі НЦЗПІ наведалі РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня друку.

У ходзе экскурсіі яны пазнаёміліся з гісторыяй развіцця прадпрыемства і перспектывамі яго развіцця, а таксама з шырокім асартыментам прадукцыі, убачылі ўвесь цыкл паліграфічнай вытворчасці.

День печати

Наведванне вытворча-выдавецкага цэнтра дазволіла гасцям даведацца аб падрыхтоўцы рэдакцыйных матэрыялаў да друку і працэсе стварэння друкарскіх форм. У афсетным цэху яны змаглі пабачыць на свае вочы працэс друку на сучасным абсталяванні – афсетных ліставых і рулонных машынах.

День печати

Цікавым і пазнавальным стала наведванне пераплётнага цэха, дзе работнікі НЦЗПІ назіралі за вырабам кніг і брашур. Асобая ўвага была ўдзелена газетнаму цэху, дзе можна было даведацца ўсе тонкасці вытворчасці друкаваных выданняў.

День печати

Намеснік дырэктара НЦЗПІ Ірына Чупракова адзначыла, што наведванне вытворчых прадпрыемстваў заўсёды прадстаўляе інтарэс з пункту гледжання атрымання і пашырэння ведаў.

 «У гэтым выпадку мы падрыхтаваныя экскурсанты. Цэнтр выпускае шырокі асартымент афіцыйных друкаваных выданняў кодэксаў, зборнікаў нарматыўных прававых актаў, навукова-практычны журнал «ПРАВА.by». Работнікі нашай арганізацыі ажыццяўляюць важную частку работы – рэдактарскую апрацоўку і вёрстку выданняў. Затым кнігі і журнал мы бачым ужо ў гатовым выглядзе. Сённяшняя экскурсія дазволіла пабачыць і зразумець увесь цыкл вытворчасці друкарскіх выданняў. Гэта каштоўны вопыт для спецыялістаў Цэнтра, задзейнічаных у выпуску і распаўсюджванні друкарскай прадукцыі, і не толькі іх», – падагульніла Ірына Адамаўна.

Даведачна

РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» – адно з вядучых паліграфічных прадпрыемстваў рэспублікі, якое спецыялізуецца на афсетным, флексаграфічным і лічбавым друку і займае лідзіруючыя пазіцыі на газетным рынку Беларусі.

14 Мая 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх